26 верасня, Баранавічы /Кар. БЕЛТА/. Мы бачым паспяховыя праекты ў многіх рэгіёнах краіны, гэта тыя праекты, ідэя якіх зараджалася непасрэдна ў нашым грамадстве неабыякавымі людзьмі. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў час выязнога семінара Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь "Пытанні рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў, арганізацыі дзейнасці службы "адно акно", які праходзіць у Баранавіцкім гарвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Выбар выпаў на Брэсцкую вобласць не выпадкова, таму што ёсць вопыт, ёсць што паглядзець. Для вывучэння былі выбраны тры пункты: горад Баранавічы, Баранавіцкі раён і Ляхавіцкі раён. Тэма фарміравання і рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў вельмі важная. Для гэтага ў нас сфарміравана пэўная заканадаўчая база, у мінулым годзе ўнесены змяненні ў закон аб мясцовым кіраванні і самакіраванні, дзе рэгламентаваны і ўдакладнены падыходы да рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў. У гэтым годзе на рэалізацыю выдзелены сродкі ў рэспубліканскім бюджэце. І сёння мы бачым паспяховыя праекты ў многіх рэгіёнах краіны, гэта тыя праекты, дзе ідэя зараджалася непасрэдна ў нашым грамадстве неабыякавымі людзьмі. Ад фарміравання ідэі да рэалізацыі іншы раз мінала пэўная колькасць часу, але такія прапановы ёсць", - сказаў Ігар Сергяенка.
Дэпутаты наведалі сярэднюю школу нумар 1 г. Баранавічы імя С.І. Грыцаўца. "Гэта школа, у якой створаны адзіны ў краіне Музей народнага адзінства. Я быў у гэтай установе два гады таму і сёння, і я бачу, як школа прырасла, і гэта не толькі пра музей. Сфарміраваны дзіцячы тэхнапарк. А самае галоўнае - стваралася з дапамогай бацькоў, з дапамогай жыхароў мікрараёна, у тым ліку шляхам збору нейкіх сродкаў. Дзеці з цікавасцю сёння вучацца, і многія нашы дэпутаты былі проста ўражаны тым, што ўбачылі. Гэта, напэўна, адна з лепшых школ Беларусі. І гэта толькі адзін прыклад. У Ляхавіцкім раёне нашы дэпутаты паглядзелі, як рэалізавана грамадзянская ініцыятыва па навядзенні парадку ў адным з паркаў і правядзенні добраўпарадкавання месцаў пахаванняў. Многія ініцыятывы ідуць менавіта ад грамадства. Так, у асобных выпадках патрабуецца матэрыяльная падтрымка, у іншых выпадках дастаткова проста нармальных талковых энтузіястаў", - адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў.
Другая тэма, якую вывучылі ўдзельнікі выязнога семінара, - арганізацыя работы службы "адно акно". "Гэта служба функцыянуе ўжо некалькі гадоў ва ўсіх раёнах краіны. Яе мэта - каб чалавек, які хацеў бы атрымаць той ці іншы юрыдычны дакумент або даведку, не хадзіў па кабінетах розных кіраўнікоў і чыноўнікаў, а прыйшоў у адно месца, дзе атрымаў бы адказы на ўсе пытанні, якія яго цікавяць, і неабходныя дакументы. Мы вырашылі вывучыць работу службы на працягу ліпеня - жніўня, усе дэпутаты гэтым займаліся ў сваіх акругах, каб паглядзець, ці ўсё ўлічана з заканадаўчай базы, можа, штосьці перашкаджае або неабходна дапрацаваць нейкія нюансы. Глядзелі таксама, як запатрабавана сёння дзейнасць гэтай службы", - праінфармаваў Ігар Сергяенка.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў дадаў, што ў мерапрыемстве прымаюць удзел дэпутаты, якія прадстаўляюць розныя рэгіёны краіны. "Сёння яны маюць магчымасць пераканацца ў поспеху праектаў, і гэты станоўчы вопыт накласці на сваю абстаноўку, і, можа, штосьці прымяніць і ў сябе", - канстатаваў ён.

У мерапрыемстве прымаюць удзел члены Савета Рэспублікі, старшыні Мінскага гарадскога, абласных, раённых Саветаў дэпутатаў, старшыні абласных, раённых, сельскіх выканаўчых камітэтаў, прадстаўнікі міністэрстваў юстыцыі, фінансаў, архітэктуры і будаўніцтва, іншыя запрошаныя. Дэпутаты наведалі месцы пахавання воінаў, загінулых у час Вялікай Айчыннай вайны, а таксама мемарыял у горадзе Баранавічы, адкрыты ў памяць аб гераічным подзвігу ваенных лётчыкаў маёра Андрэя Нічыпорчыка і лейтэнанта Мікіты Куканенкі, якім было пасмяротна прысвоена званне "Герой Беларусі".-0-
Фота Віталя Піваварчыка