Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 лістапада 2024, 17:27

Сергяенка аб лепшых прадпрыемствах АПК Віцебскай вобласці: гэта маякі і школы майстэрства

 

Ігар Сергяенка
Ігар Сергяенка
8 лістапада, Полацк /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Лепшыя прадпрыемствы АПК Віцебскай вобласці з'яўляюцца пуцяводнымі маякамі і школай майстэрства для іншых сельгасарганізацый. Аб гэтым у час урачыстай цырымоніі ўзнагароджання аграрыяў паўночнага рэгіёна на абласных "Дажынках" у Полацку сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергяенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ігар Сергяенка адзначыў, што яму прыемна было наведаць свята працаўнікоў вёскі, якое зноў прайшло ў Полацку праз 22 гады. "За гэты час шмат змянілася, наша краіна рушыла далёка наперад. Дынамічна развіваецца сельская гаспадарка, прадукцыя якой запатрабавана больш як у 100 краінах свету. У бягучым годзе, нягледзячы на пэўныя ўмовы надвор'я, асаблівасці земляробства, цяжкасці фінансавага плана, хлебаробы Віцебшчыны ўнеслі свой уклад у рэспубліканскі каравай. Няхай, можа, не самы моцны ў адрозненне ад іншых абласцей, але атрыманы вынікі па кукурузе, нарыхтоўцы кармоў. Традыцыйна ў ліку лідараў хлебаробы Аршанскага, Віцебскага, Докшыцкага, Пастаўскага, Талачынскага і Дубровенскага раёнаў. Сёння Прэзідэнтам пастаўлены складаныя амбіцыйныя задачы, прытым на кароткатэрміновую перспектыву - 2-3 гады. Для гэтага ў Віцебшчыны ёсць усё - людзі, працоўныя калектывы, ёсць маякі, якія можна назваць школамі майстэрства", - адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў, падкрэсліўшы, што фактычна ў кожным раёне ёсць такія калектывы.
Ігар Сергяенка павіншаваў усіх працаўнікоў вёскі са святам і ўручыў узнагароды ад дэпутацкага корпуса Беларусі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі