13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Беларусі - да 25 градусаў цяпла і слабы туман. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Надвор'е ў Беларусі сёння ў асноўным будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса, толькі па захадзе пачне праяўляцца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна па ўсходняй палавіне краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, а ў асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай месцамі - слабы туман. Вецер паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра днём - плюс 19-25 градусаў.-0-