Сцяг Чацвер, 18 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 чэрвеня 2024, 10:25

 Сёння ў Беларусі чакаюцца моцныя дажджы і да +28°С

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моцныя дажджы ў асобных раёнах і да 28 градусаў цяпла - такім будзе надвор'е сёння, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У асобных раёнах, пераважна па ўсходзе краіны, раніцай і днём сёння чакаюцца навальніцы. Таксама днём месцамі пройдуць моцныя дажджы. Чакаецца пераменная воблачнасць. У ранішнія гадзіны - слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра днём 19-25 градусаў, па паўднёвым усходзе - да плюс 28, паведамілі ў цэнтры.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі