Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 кастрычніка 2020, 12:53

Сёння няма праблем з наяўнасцю СІА і медыкаментаў - Качанава абмеркавала з медыкамі работу ва ўмовах COVID-19

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Медыкі абмеркавалі сёння работу медустаноў на фоне COVID-19. У традыцыйнай рабочай нарадзе з кіраўніцтвам Міністэрства аховы здароўя і ўстаноў аховы здароўя аблвыканкамаў, вядучых медустаноў у фармаце відэаканферэнцыі прыняла ўдзел старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наталля Качанава звярнула ўвагу на работу медустаноў рознага ўзроўню - пачынаючы ад ФАПаў і заканчваючы рэспубліканскімі цэнтрамі.

"Трэба прымаць усе меры для таго, каб аказваць кваліфікаваную дапамогу людзям. Мяркуючы па вашых справаздачах, у кожным рэгіёне ў нас дастаткова свабодных месцаў у бальніцах. Там, дзе не патрабуецца стацыянарнае лячэнне, пацыенты павінны атрымліваць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу амбулаторна", - адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.

Паводле яе слоў, у медустановах на сённяшні дзень няма праблем з наяўнасцю сродкаў індывідуальнай аховы, медыкаментаў. "Калі будуць узнікаць нейкія пытанні, мы з вамі на сувязі, - сказала Наталля Качанава, звяртаючыся да кіраўнікоў устаноў аховы здароўя. - Буду ўключацца штотыднёва, каб чуць сітуацыю з першых вуснаў, хоць валодаю інфармацыяй штодзённа".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі