Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 чэрвеня 2021, 12:41

Сенатар: тое, што адбываецца вакол Беларусі, - гэта праверка нашага народа на трываласць

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тое, што адбываецца вакол Беларусі, - праверка народа на трываласць, заявіў карэспандэнту БЕЛТА член савета рэспублікі Уладзімір Катовіч.

"Тое, што цяпер адбываецца вакол нашай краіны (вядзенне гібрыднай вайны, эканамічныя санкцыі), праверка нашага беларускага народа на трываласць. Праверка нас, славян, на адданасць Радзіме, на стойкасць і мужнасць, на вернасць памяці вялікага пакалення пераможцаў. Урокі Вялікай Айчыннай вайны напісаны жыццямі загінулых беларусаў. Бо нідзе ў свеце не было такога моцнага супраціўлення фашысцкім акупантам, як на нашай зямлі. Нашы людзі, змагаючыся з карычневай нацысцкай чумой, заслужылі сваю незалежнасць. І наш Прэзідэнт, выступаючы ў Брэсцкай крэпасці, адзначыў, што дзякуючы гераізму і мужнасці нашых продкаў, "мы вызначаем свой лёс самі. Мы тут вырашаем, правакаваць іх або не, чакаць, пакуль яны прарвуцца сюды і парвуць нас, або не. Мы суверэнная, незалежная дзяржава, гэтак будзе ў далейшым", - сказаў сенатар.

Паводле яго слоў, талерантнасць і міралюбнасць беларусаў - гэта ўнікальныя якасці нашага народа разам са стойкасцю і адвагай. "І сёння стала відавочным, што наш народ не паставіць на калені. У Год народнага адзінства мы, беларусы, павінны з'яднацца як нацыя і дастойна, як нашы продкі-воіны, выстаяць і, самае галоўнае, перамагчы! Бо наша краіна, наша зямля належыць толькі нам, нашым дзецям і ўнукам", - рэзюмаваў Уладзімір Катовіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі