ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 19 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 студзеня 2020, 17:38

Сенатар: кожны чалавек на прыёме грамадзян мае права разлічваць на дапамогу

Віктар Лісковіч у час прыёму грамадзян
Віктар Лісковіч у час прыёму грамадзян

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кожны чалавек, які прыйшоў на прыём грамадзян, мае права разлічваць, што яго пачуюць і дапамогуць. Аб гэтым сёння журналістам заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Віктар Лісковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На прыём да Віктара Лісковіча сёння запісаліся 14 чалавек. Яны прыйшлі з пытаннямі па медыцынскім забеспячэнні, сацыяльным абслугоўванні, працаўладкаванні. "Пачутае парламентарыі павінны прааналізваць і па магчымасці прыняць рашэнне на карысць чалавека. Прыйшоўшы ў Савет Рэспублікі, грамадзянін мае права разлічваць на тое, што яго пачуюць, яму дапамогуць", - падкрэсліў сенатар. Ён гарантаваў, што агучаныя людзьмі праблемы не застаюцца без увагі. Парламентарыі ўзнімаюць іх на ўзроўні профільных міністэрстваў і ведамстваў, улічваюць у заканадаўчай дзейнасці.

Віктар Лісковіч канстатаваў, што многія пытанні, з якімі прыходзяць на прыём у Савет Рэспублікі, можна было бы вырашыць на мясцовым узроўні. Так, да сенатара звярнуліся два пенсіянеры з інваліднасцю, іх пытанні датычыліся сацыяльнага абслугоўвання. Парламентарый паабяцаў дэталёва разабрацца ў кожнай сітуацыі. "У рабоце з адзінокімі, пажылымі павінен дзейнічаць выяўны прынцып. Не трэба чакаць, каб чалавек ішоў з праблемамі па інстанцыях. Трэба прыйсці да яго і прапанаваць сацыяльныя паслугі, якія яму неабходныя. Тады людзі будуць верыць у нас і разумець, што ёсць сацыяльная абарона, калі трапіш у няпростую жыццёвую сітуацыю", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі