ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 студзеня 2022, 09:35

Сенатар: апошняе слова ў прыняцці абноўленай Канстытуцыі застаецца за беларускім народам

Фота з архіва
Фота з архіва

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Апошняе слова ў прыняцці абноўленай Канстытуцыі застаецца за беларускім народам, заявіў БЕЛТА член Савета Рэспублікі Алег Дзьячэнка.

"Рэспубліканскі рэферэндум па пытанні змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь павінен стаць адной з важнейшых грамадска-палітычных падзей 2022 года", - расказаў Алег Дзьячэнка.

Сенатар падкрэсліў, што асаблівую цікавасць у праекце Канстытуцыі выклікалі нормы, якія замацоўваюць сацыяльныя гарантыі. "Падтрымка сям'і, ветэранаў, інвалідаў і пажылых людзей, меры па захаванні культурных і духоўных традыцый, абароне дзяржаўных сімвалаў і нацыянальнай спадчыны, клопат дзяржавы аб падрастаючым пакаленні - вось што хвалюе сённяшніх працоўных. Дзякуючы народным ініцыятывам удасканаліцца механізм кіравання дзяржавай, будуць створаны дадатковыя магчымасці для надання ўстойлівасці палітычнай сістэме нашай краіны. Таксама вельмі важнымі з'яўляюцца канстытуцыйныя навелы, якія заблакіруюць любыя спробы перапісвання гераічнага мінулага беларускага народа, у тым ліку гісторыі Вялікай Айчыннай вайны", - дадаў ён.

Алег Дзьячэнка канстатаваў: людзі дакладна разумеюць, што гэта робіцца "ў іх інтарэсах і апошняе слова ў прыняцці змяненняў і дапаўненняў Асноўнага закона застаецца за народам Беларусі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі