Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Семінар па пашырэнні кантэнту ў сацсетках правялі ў Маскве для рэгіянальных беларускіх СМІ

Грамадства 21.03.2019 | 16:33
Фота прэс-службы пасольства Беларусі ў Расіі
Фота прэс-службы пасольства Беларусі ў Расіі

21 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Семінар "Пашырэнне кантэнту друкаваных СМІ на інтэрнэт-рэсурсах і ў сацыяльных сетках", арганізаваны Міністэрствам інфармацыі Беларусі для рэгіянальных беларускіх СМІ, адбыўся 19-20 сакавіка ў Маскве на базе федэральных расійскіх і саюзных выданняў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў рэспублікі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

У "Российской газете" з беларускімі калегамі сустрэліся генеральны дырэктар ФДБУ "Рэдакцыя "Российской газеты" Павел Нягоіца, галоўны рэдактар выдання Уладзіслаў Фронін, шэф-рэдактар газеты "Союз Беларусь-Россия" Вольга Герасіменка, кіраўнікі профільных падраздзяленняў газеты, а таксама дырэкцыі маркетынгу і грамадскіх сувязей, дырэкцыі па рэкламе. Удзельнікі семінара пазнаёміліся з асаблівасцямі работы газеты ў сацыяльных сетках, новымі фарматамі ўзаемадзеяння з чытачамі ў інтэрнэт-прасторы, манетызацыі інтэрнэт-кантэнту.

"Намеснік генеральнага дырэктара па рэгіянальным развіцці Андрэй Першын расказаў аб рабоце рэгіянальнай сеткі выдання, размяшчэнні рэгіянальнага кантэнту ў выпусках асноўнай друкаванай версіі, на сайце і ў сацыяльных сетках, - адзначылі ў прэс-службе. - Беларускія журналісты таксама прынялі ўдзел у планёрцы па падрыхтоўцы чарговага нумара "Российской газеты" і азнаёміліся з працэсам яго выпуску.

Удзельнікі наведалі выдавецкі дом "Комсомольская правда", азнаёміліся з работай рэдакцыі газеты "Комсомольская правда", "Радыё "КП", а таксама мас-медыя Саюзнай дзяржавы - тэлеканала "БелРос", газеты "Союзное вече", часопіса "Союзное государство".

"У "Комсомолке" калегі гаварылі аб рабоце друкаваных выданняў у сучасных умовах, стварэнні анлайн-кантэнту, пашырэнні рэгіянальнага кантэнту ў інтэрнэт-рэсурсах, - праінфармавалі ў прэс-службе. - У саюзных СМІ - абмяняліся меркаваннямі па асвятленні пытанняў беларуска-расійскіх адносін, саюзнай і інтэграцыйнай тэматыкі. Майстар-клас для ўдзельнікаў семінара правёў вядомы расійскі блогер, неаднаразовы ўдзельнік прэс-тураў у Беларусь Аляксандр Усольцаў".

На сустрэчы з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам размова ішла аб рэгіянальным беларуска-расійскім супрацоўніцтве. Ён асабліва адзначыў першараднае значэнне, якое ўдзяляецца інфармацыйнаму суправаджэнню беларуска-расійскага супрацоўніцтва, у тым ліку ў рамках практычнай рэалізацыі саюзных праграм, расказаў аб развіцці ў Саюзнай дзяржаве праектаў у розных сферах - транспартнай, інавацыйнай, культурнай і іншых.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Змяненне меж Мінска У мэтах развіцця тэрыторыі, што прылягае да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, змяняюцца межы Мінска і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.