19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі моладзі Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта (БДАТУ) Карына Гаркуша расказала ў праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" аб тым, чым ВНУ прыцягвае абітурыентаў для паступлення на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці.
Карына Гаркуша адзначыла, што БДАТУ мае перадавыя тэхналогіі і добрую матэрыяльна-тэхнічную базу, а выпускнікі ВНУ зарабляюць нядрэнныя грошы. Да таго ж для нашай краіны важна вырабляць сельскагаспадарчую прадукцыю высокай якасці. Таму ўніверсітэт праводзіць розныя мерапрыемствы, каб прыцягнуць абітурыентаў для навучання.

"Мы правялі каля 70 розных мерапрыемстваў у сценах універсітэта. Гэта дзень адкрытых дзвярэй, "Стань студэнтам" і розныя фотаконкурсы. Знаёмім нашых будучых абітурыентаў з іх землякамі, прафесарамі, універсітэтам. Запрашаем і знаёмім іх з дынастыямі аграрыяў, іншымі цікавымі людзьмі прафесіі", - расказала дэкан.

Акрамя таго, у рамках прафарыентацыі будучым студэнтам арганізоўваюць экскурсіі на перадавыя аб'екты, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у вытворчасці сельгаспрадукцыі. "Маладыя людзі павінны разумець, што добрая сельская гаспадарка - гэта лічбавізацыя, новыя тэхналогіі, рабатызацыя. Сельская гаспадарка сёння вельмі моцна адрозніваецца ад таго, што было раней. Акрамя таго, інжынерную адукацыю ў БДАТУ я як выпускнік БНТУ лічу ніколькі не горшай, чым у іншых тэхнічных ВНУ", - звярнула ўвагу Карына Гаркуша.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.