Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 сакавіка 2022, 15:06

Селіверстаў: зарплаты бюджэтнікаў у Беларусі не стануць ніжэйшыя

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зарплаты бюджэтнікаў у Беларусі не стануць ніжэйшыя. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Чакаць зніжэння аплаты працы бюджэтнікам не трэба дакладна. Як вы ведаеце, калі вышэй інфляцыя, у нашай краіне гэта, наадварот, заўсёды суправаджалася кампенсацыйнымі мерамі па павышэнні зарплат", - сказаў Юрый Селіверстаў.

Аднак ён звярнуў увагу на тое, што ўказам нумар 93 ад 14 сакавіка 2022 года "Аб дадатковых мерах па забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі" прадугледжаны меры па аптымізацыі і скарачэнні непершачарговых расходаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў. Паводле слоў міністра, аптымізацыя не закране выплаты грамадзянам, набыцця абсталявання і прадметаў першай неабходнасці і іншых рэчаў, ад якіх нельга адмовіцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі