Алім Селімаў
6 чэрвеня, Паставы /Кар. БЕЛТА/. Як у Беларусі развіваецца барацьба, расказаў журналістам старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы Алім Селімаў на палях спартыўна-культурнага фестывалю "Вытокі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Алім Селімаў адзначыў, што барацьба ў Беларусі - вельмі папулярны від спорту. "Хоць, здавалася б, у ім шмат незразумелага. Простаму чалавеку складана зназумець, за што даецца ацэнка. Але пры гэтым у нас па ўсёй краіне каля 13,5 тыс. дзяцей, якія займаюцца. Гэта па трох відах: вольная, жаночая і грэка-рымская барацьба", - падзяліўся ён.
Старшыня федэрацыі дадаў, што гэты від спорту асабліва развіваецца ў невялікіх гарадах, дзе шмат моцных хлопцаў і дзяўчат. "Барацьба жыве і будзе жыць", - адзначыў Алім Селімаў.
Ён таксама падзяліўся меркаваннем аб фестывалі: "Гэта цудоўнае мерапрыемства, якое правозіцца не першы год і даказала сваю эфектыўнасць. Кожны жадаючы юнак можа праявіць сябе ў нейкім відзе спорту і выбраць від, які спадабаўся, - гэта вельмі добра. Таму я лічу, што правядзенне такіх мерапрыемстваў - выдатная ідэя", - падкрэсліў ён.
Алім Селімаў адзначыў, што "Вытокі" сталі традыцыйнымі для многіх сем'яў. "Кожны год дзеці і бацькі чакаюць гэтага мерапрыемства, бо тут можна праявіць сябе ў розных відах спорту і атрымаць падарунак. Таму дзеці ахвотна прыязджаюць на гэты фестываль з усёй рэспублікі, і гэта вельмі здорава", - рэзюмаваў ён.
Другі дзень "Вытокаў" толькі пачаўся, наперадзе гасцей фестывалю і жыхароў Паставаў чакаюць спартыўна-гістарычны квест, урачыстая цырымонія адкрыцця сучаснага скет-ролер парка, а таксама тэатралізаваная музычная пастаноўка "Модны вадэвiль" ад Тэатра юнага гледача і праекта "Роднае-моднае". Завершыцца дзень канцэртам з кавер-версіямі вядомых мелодый, уключаючы рок-хіты, выкананыя на традыцыйным беларускім інструменце - цымбалах.-0-