Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 верасня 2024, 12:23

Се Сяаюн на сустрэчы з Лукашэнкам: супрацоўніцтва паміж Беларуссю і КНР дасягнула выдатных вынікаў

Се Сяаюн. Фота з архіва
Се Сяаюн. Фота з архіва
5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За апошнія 4 гады супрацоўніцтва паміж Беларуссю і КНР у розных галінах дасягнула выдатных вынікаў. Аб гэтым заявіў у час сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяаюн у сувязі з завяршэннем сваёй дыпламатычнай місіі ў нашай краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат перадаў кіраўніку беларускай дзяржавы сардэчнае прывітанне ад Старшыні КНР Сі Цзіньпіна і таксама ад прэм'ера Дзяржсавета Лі Цяна, які нядаўна зрабіў паспяховы візіт у Беларусь.

"Я прапрацаваў у Беларусі больш за 1400 дзён, гэта значыць 4 гады. І я ўвесь гэты час адчуваў глыбокія і моцныя дружалюбныя пачуцці беларускага народа да мяне і пасольства Кітая ў Беларусі. Ганаруся тым, што быў накіраваны ў якасці пасла ў дружалюбную Беларусь і стаў сведкам і ўдзельнікам гістарычнага працэсу развіцця кітайска-беларускіх адносін", - адзначыў Се Сяаюн.

Пасол таксама падкрэсліў важнасць таго, што кітайска-беларускія адносіны выйшлі на новую гістарычную вышыню.

Ён звярнуў увагу, што за апошнія 4 гады Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін чатыры разы правялі сустрэчы, намецілі план і абазначылі курс развіцця двухбаковых адносін.

Менавіта дзякуючы асабістаму клопату і пад стратэгічным кіраўніцтвам Старшыні КНР і Прэзідэнта Беларусі кітайска-беларускія адносіны падтрымліваюць добрую дынаміку развіцця і дасягнулі беспрэцэдэнтна высокага ўзроўню - усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і КНР устаноўлены 20 студзеня 1992 года. У дзвюх краінах працуюць пасольствы. Генеральныя консульствы Беларусі адкрыты ў Шанхаі, Гуанчжоу, Чунцыне і спецыяльным адміністрацыйным кітайскім раёне Ганконг.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі