Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 студзеня 2021, 11:54

Савіных: ад Усебеларускага народнага сходу чакаем ацэнкі напрамкаў развіцця краіны

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ад Усебеларускага народнага сходу чакаем ацэнкі напрамкаў развіцця краіны. Аб гэтым сказаў у эфіры "Беларусь 1" старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных, паведамляе БЕЛТА.

"Зразумела, ад Усебеларускага народнага сходу чакаеш ацэнкі напрамкаў развіцця: па якім шляху будзе развівацца Беларусь, які будзе маштаб уплыву дзяржавы на эканамічнае развіццё краіны, па якіх напрамках і параметрах будзе праходзіць палітычная рэформа асноўных інстытутаў улады ў Беларусі. Усе гэтыя пытанні вельмі актуальныя, яны хвалююць практычна ўсё грамадства. І я спадзяюся, што на Усебеларускім народным сходзе мы пачуем адказы на ўсе гэтыя пытанні", - сказаў Андрэй Савіных.

VI Усебеларускі народны сходу пройдзе 11-12 лютага ў Мінску. На абмеркаванне ўдзельнікаў будуць вынесены асноўныя палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны. Агульная колькасць удзельнікаў і запрошаных складзе 2,7 тыс. чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі