Сцяг Серада, 18 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 мая 2025, 15:33

Савет Рэспублікі адобрыў змяненні ў законе аб дзяржсакрэтах

Фота з архіва
Фота з архіва
20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На пасяджэнні другой сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання адобраны праект закона "Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўных сакрэтах", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Законапраект падрыхтаваны ў мэтах актуалізацыі закона "Аб дзяржаўных сакрэтах" з улікам прыняцця Кодэкса грамадзянскага судаводства Рэспублікі Беларусь.

Законапраектам карэкціруюцца нормы, якія змяшчаюць спасылкі на грамадзянскае працэсуальнае і гаспадарчае працэсуальнае заканадаўства, а таксама на гаспадарчы працэс.

Акрамя таго, у дакуменце ўдакладняецца пералік службовых асоб, якім прадастаўляецца допуск да дзяржаўных сакрэтаў у сувязі з выбраннем (назначэннем) на пасаду: старшыні і членам Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу, старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі з дня выбрання іх на гэтыя пасады, начальніку Сакратарыята Усебеларускага народнага сходу - з дня назначэння на пасаду.

Праект закона адпавядае Канстытуцыі, законам, нарматыўным прававым актам Прэзідэнта, міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь, патрабаванням нарматворчай тэхнікі і іншым устаноўленым крытэрыям ацэнкі праектаў нарматыўных прававых актаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі