Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 кастрычніка 2024, 15:35

Савет Рэспублікі адобрыў законапраект па пытаннях ветэранаў


 

Фота з архіва
Фота з архіва
22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На пасяджэнні другой сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання адобраны праект закона "Аб змяненні законаў па пытаннях ветэранаў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Законапраект накіраваны на ўдасканаленне прававога рэгулявання грамадскіх адносін у галіне прававых асноў і мер сацыяльнай абароны ветэранаў, асоб, пацярпелых ад наступстваў вайны.
У ліку ключавых новаўвядзенняў - устанаўленне статусу ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і прадастаўленне адпаведных гарантый ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі СССР за бездакорную воінскую службу ў тыле, а таксама прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах. Акрамя таго прадугледжваецца павелічэнне надбаўкі да пенсіі асобным катэгорыям удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
Пашыраюцца меры сацыяльнай падтрымкі асобам з ліку былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, іншых месцаў прымусовага ўтрымання. Узмацняюцца льготы для ветэранаў баявых дзеянняў, а таксама сем'яў загінулых ваеннаслужачых. Устанаўліваюцца надбаўкі да пенсіі работнікам, якія абслугоўвалі воінскія кантынгенты Узброеных Сіл СССР на тэрыторыі іншых дзяржаў, а таксама накіроўваліся ў Афганістан у перыяд са снежня 1979 года па снежань 1989 года. Пашыраны пералік асоб, якім прадастаўлена права пазачарговага абслугоўвання ў арганізацыях аховы здароўя, пазачарговай шпіталізацыі для аказання планавай медыцынскай дапамогі.-0-

Фота Віталя Піваварчыка
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі