Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 красавіка 2021, 12:46

Савет Рэспублікі адобрыў законапраект аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сенатары на пасяджэнні пятай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання адобрылі законапраект аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты законапраект - састаўны элемент комплексу мер, накіраваных на тое, каб карэнным чынам спыніць гэтыя праявы. Трэба разумець, што ў бягучай канкрэтнай абстаноўцы праяўленне нацызму - гэта элемент вайны, якая вядзецца з Рэспублікай Беларусь. Яе называюць гібрыднай, інфармацыйнай, але асноўная мэта - захоп улады, знішчэнне незалежнай Беларусі", - сказаў генеральны пракурор Андрэй Швед.

Паводле яго слоў, неанацысцкія арганізацыі - адзін з элементаў радыкалізацыі тых праяў, якія мы назіраем са жніўня мінулага года. "Наш з вамі святы абавязак, звязаны з забеспячэннем грамадскай бяспекі і стабільнасці ў нашым грамадстве, - цалкам спыніць любыя спробы праяўлення нацызму і тым больш рэабілітацыі нацысцкіх злачынцаў", - адзначыў генпракурор.

Андрэй Швед дадаў, што да нядаўняга часу мы нават меркаваць не маглі, што на нашай зямлі, палітай крывёй і фактычна ператворанай у гады Вялікай Айчыннай вайны ў адзін вялікі канцэнтрацыйны лагер, давядзецца вырашаць пытанні не толькі процідзеяння, але і спыняць факты, звязаныя з нацызмам і ультраправымі праяўленнямі. "На жаль, нашы апаненты, якія да гэтага часу спрабуюць дэстабілізаваць абстаноўку, радыкалізаваць гэтыя праяўленні самым ганебным чынам, прыцягваюць для ўдзелу ў спробах, у тым ліку і дзяржперавароту, якраз вось гэтых асоб нацысцкай накіраванасці, ультраправых. Лічбы сведчаць самі за сябе: калі мінулыя гады ў нас былі адзінкавыя факты, калі людзі прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за прапаганду нацызму, то толькі ў мінулым годзе - 88 чалавек. Гэта ў 12-14 разоў больш. 72 чалавекі з ліку ўдзельнікаў нацысцкіх, ультраправых фарміраванняў асуджаны ў мінулым годзе за ўчыненне злачынстваў", - падкрэсліў ён.

Генпракурор упэўнены, што неабходна праводзіць самую актыўную работу сярод маладога пакалення, каб яны помнілі, што тут адбывалася. "І з гэтай мэтай таксама ўзбуджана крымінальная справа аб генацыдзе беларускага народа. Як толькі мы гэта забудзем, усё паўторыцца зноў. Гэта мы бачым на прыкладзе іншых краін", - рэзюмаваў Андрэй Швед.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі