Сцяг Панядзелак, 17 лістапада 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 кастрычніка 2025, 16:29

Савет Рэспублікі адобрыў законапраект аб адказнасці за незаконныя дзеянні ў дачыненні да грамадзянскіх БПЛА

Фота з архіва
Фота з архіва
7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Рэспублікі адобрыў законапраект "Аб змяненні законаў па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўляючы праект закона, міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч адзначыў, што ён распрацаваны з мэтай рэалізацыі патрабаванняў указа нумар 297 ад 25 верасня 2023 года "Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў", а таксама забеспячэння нацыянальнай, грамадскай бяспекі, бяспекі палётаў пры выкарыстанні грамадзянскімі БПЛА паветранай прасторы Беларусі.

Гаворачы аб навацыях, міністр адзначыў, што КаАП дапаўняецца артыкулам 13.36. У ім ідзе размова аб парушэнні патрабаванняў па правядзенні кантролю міжнародных паштовых адпраўленняў або тавараў. "Згодна з патрабаваннямі ўказа нумар 297, міжнародныя паштовыя адпраўленні і тавары, якія ідуць у адрас фізічных асоб, да іх дастаўкі і ўручэння фізічным асобам павінны дастаўляцца перавозчыкамі ў месцы правядзення кантролю на прадмет выяўлення ўкладанняў, якія маюць прыкметы наяўнасці грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэлей", - растлумачыў Аляксей Ляхновіч.

Парушэнне гэтага патрабавання, адзначыў ён, прывядзе да адказнасці ў выглядзе штрафу на індывідуальнага прадпрымальніка і юрыдычную асобу, які можа складаць да 50 працэнтаў ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Артыкул 18.4 КаАП дапоўнены часткай чацвёртай. Устанаўліваецца адказнасць за кіраванне грамадзянскім паветраным суднам, не зарэгістраваным у Дзяржаўным рэестры грамадзянскіх паветраных суднаў Беларусі, або без наяўнасці дакументацыі, якая павінна знаходзіцца на борце паветранага судна пры выкананні палётаў, або кіраванне грамадзянскім паветраным суднам без наяўнасці на тое права.

У новай рэдакцыі выкладаецца арт.18.35 (парушэнне правіл выкарыстання паветранай прасторы) КаАП. "Так, у сувязі з павелічэннем колькасці учыняемых парушэнняў правіл выкарыстання паветранай прасторы павялічваецца памер штрафу за ўчыненне названага правапарушэння", - адзначыў міністр.

У асобную частку арт.18.35 КаАП выдзелена парушэнне правіл выкарыстання паветранай прасторы з выкарыстаннем грамадзянскага беспілотнага лятальнага апарата або правіл выкарыстання авіямадэлей. Вызначана, што такое правапарушэнне можа прывесці не толькі да накладання штрафу, але і канфіскацыі прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

КаАП дапаўняецца арт.18.38 - устанаўліваецца адміністрацыйная адказнасць за парушэнне патрабаванняў па дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэлей.

Акрамя таго, законапраектам прадугледжана дапаўненне Крымінальнага кодэкса артыкулам аб незаконных дзеяннях у дачыненні да грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэлей. Прадугледжваецца адказнасць за ўвоз на тэрыторыю Беларусі, захоўванне, абарот, эксплуатацыю або выраб грамадзянскіх БПЛА або авіямадэлей у парушэнне патрабаванняў заканадаўства, учыненыя на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаіл Русы адзначыў, што гэта вельмі важны і вельмі неабходны законапраект. "Ён ідзе ў развіццё, у першую чаргу з мэтай рэалізацыі палажэнняў указа нумар 297, які быў прыняты ў 2023 годзе. Многія памятаюць: мы двойчы разглядалі яго на экспертным савеце, таму што падыходзілі да распрацоўкі гэтага дакумента з нуля. Вялася плённая праца і мы выйшлі на такі кампактны праект", - сказаў ён.
Міхаіл Русы выказаў упэўненасць, што прыняцце гэтага законапраекта дасць магчымасць увесці дакладны рэжым выканання правіл абароту грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэлей, іх бяспечнай эксплуатацыі ў паветранай прасторы краіны, а таксама правамернага правозу праз дзяржаўную граніцу гэтых лятальных апаратаў.-0-

Фота Максіма Гучака
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі