Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 студзеня 2020, 09:13

Савет Міністраў вызначыў, якія выкладчыкі ВНУ змогуць займацца меддзейнасцю ў рабочы час

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў пералік пасад педагагічных работнікаў ВНУ медыцынскага профілю, а таксама ўстаноў дадатковай адукацыі дарослых, якія на працягу рабочага часу могуць ажыццяўляць дзейнасць, звязаную з арганізацыяй і аказаннем меддапамогі, правядзеннем медыцынскай экспертызы. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў нумар 28 ад 20 студзеня 2020 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У пералік уключаны 10 пасад: рэктар, першы прарэктар, прарэктар, дэкан, загадчык кафедры, прафесар, дацэнт, асістэнт, старшы выкладчык і выкладчык.

Пры гэтым удакладняецца, што дзейнасць, звязаная з арганізацыяй і аказаннем меддапамогі і правядзеннем медэкспертыз, не з'яўляецца сумяшчальніцтвам і можа складаць не больш як 0,75 устаноўленай працягласці рабочага часу.

Міністэрству аховы здароўя сумесна з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, Міністэрствам фінансаў даручана ў трохмесячны тэрмін прыняць неабходныя меры па рэалізацыі гэтай пастановы.

Дакумент уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на праваадносіны, што ўзніклі з 1 студзеня 2020 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі