Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 чэрвеня 2021, 12:15

Саўмін знізіў плату за звязаныя з патэнтамі адміністрацыйныя працэдуры

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў знізіў плату за правядзенне шэрага звязаных з патэнтамі адміністрацыйных працэдур. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна нумар 326 ад 14 чэрвеня 2021 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Выдача патэнта на вынаходства цяпер будзе каштаваць заяўніку 1,05-2,45 базавай велічыні супраць 1,5-3,5 раней (1 БВ - Br29). Правядзенне патэнтнай экспертызы заяўкі цяпер будзе каштаваць 11,9 базавых.

Акрамя таго, зменшана плата за выдачу патэнта на карысную мадэль, прамысловы ўзор, сорт расліны, падтрыманне іх у сіле па гадах, прадаўжэнне тэрміну дзеяння патэнтаў і іх аднаўленне, а таксама прадастаўленне права карыстання геаграфічным указаннем і прадаўжэнне тэрміну яго дзеяння.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі