Фота з архіва
29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саўмін зацвердзіў план работы на другое паўгоддзе. Адпаведная пастанова апублікавана на Нацыянальным прававым партале, паведамляе БЕЛТА.
План работы зацверджаны пастановай ад 27 чэрвеня 2024 года нумар 450 "Аб зацвярджэнні плана работы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на другое паўгоддзе 2024 г.".
Згодна з планам, на пасяджэннях Савета Міністраў будуць разгледжаны пытанні аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь за студзень - чэрвень 2024 года, аб праектах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі і рэспубліканскага бюджэту на 2025 год, аб сістэме мер па эфектыўным развіцці алкагольнай галіны, у тым ліку ва ўмовах адзінага алкагольнага рынку ЕАЭС, аб рэалізацыі механізма аўтаматызаванага аналізу цэн і інш.-0-