Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лютага 2020, 15:28

Саўмін зацвердзіў палажэнне аб кантролі радыеактыўнага забруджвання

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палажэнне аб кантролі радыеактыўнага забруджвання зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 20 лютага 2020 года нумар 102, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт беларускага ўрада.

Палажэннем вызначаны мэты, задачы, прынцыпы і патрабаванні да арганізацыі кантролю радыеактыўнага забруджвання ў сувязі з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС. Таксама прапісаны парадак работы сістэмы кантролю радыеактыўнага забруджвання, узаемадзеяння суб'ектаў, якія ўваходзяць у яе склад, і прадстаўлення інфармацыі аб выніках кантролю радыеактыўнага забруджвання.

Сістэма кантролю радыеактыўнага забруджвання працуе на рэспубліканскім, ведамасным і вытворчым узроўнях.

На рэспубліканскім узроўні яе работу забяспечваюць міністэрствы па надзвычайных сітуацыях, аховы здароўя, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Дзяржстандарт. Для каардынацыі дзейнасці ў галіне кантролю радыеактыўнага забруджвання МНС стварае міжведамасны рэкамендацыйна-кансультатыўны савет. У яго ўваходзяць вядучыя вучоныя і спецыялісты ў галіне радыяцыйнага маніторынгу і кантролю забруджвання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі