17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палажэнне аб фізічнай абароне аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 14 чэрвеня 2019 года нумар 385, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на
Фізічная абарона прадугледжвае адзіную сістэму планавання, каардынацыі, кантролю і рэалізацыі комплексу тэхнічных і арганізацыйных мер пры будаўніцтве, уводзе ў эксплуатацыю і вывадзе з эксплуатацыi ядзернай устаноўкi або пункта захоўвання, а таксама пры перавозцы ядзерных матэрыялаў, эксплуатацыйных радыеактыўных адходаў.
Меры па забеспячэнні фізічнай абароны распаўсюджваюцца на аб'екты выкарыстання атамнай энергіі і іх слабабароненыя месцы, а таксама на інфармацыю аб аб'ектах выкарыстання атамнай энергіі.
Фізічная абарона, у тым ліку пры перавозцы ядзерных матэрыялаў, эксплуатацыйных радыеактыўных адходаў, неабходна для прадухілення несанкцыянаванага пранікнення на тэрыторыю ядзернай устаноўкі або пункта захоўвання, а таксама каб спыніць пагрозы бяспецы аб'ектаў атамнай энергіі, у тым ліку тэрарыстычнага і дыверсійнага характару.
Дакументам вызначаюцца асноўныя патрабаванні да інжынерна-тэхнічных сродкаў фізічнай абароны.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-