Фота з архіва
15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зацвердзілі канцэпцыю забеспячэння суверэнітэту ў сферы лічбавага развіцця да 2030 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 31 снежня 2024 года нумар 1074, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з дакументам, канцэпцыя адлюстроўвае сутнасць і змест праблемы забеспячэння суверэнітэту Беларусі ў сферы лічбавага развіцця, а таксама бачанне лічбавага развіцця краіны ва ўмовах хуткай дынамікі лічбавых пераўтварэнняў у свеце, узнікнення новых рызык, выклікаў і пагроз лічбаваму развіццю дзяржавы.
Канцэпцыя таксама выступае ў ролі асновы для фарміравання адзінай тэхнічнай і тэхналагічнай палітыкі, вызначае асноўныя складнікі суверэнітэту Беларусі ў сферы лічбавага развіцця з улікам нацыянальных інтарэсаў, напрамкі і меры забеспячэння суверэнітэту краіны ў гэтай сферы, а таксама месца нашай краіны ў міжнароднай інфармацыйнай прасторы.
Сярод мэт канцэпцыі - забеспячэнне нацыянальных інтарэсаў у сферы лічбавага развіцця і стварэнне асновы для фарміравання механізма забеспячэння лічбавага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
У дакуменце таксама гаворыцца, што пад суверэнітэтам у сферы лічбавага развіцця разумеецца неад'емнае права дзяржавы кіраваць дзяржаўнай інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктурай і інфармацыйнымі рэсурсамі, ажыццяўляць над імі кантроль, абараняць свае інтарэсы і праводзіць незалежную знешнюю і ўнутраную дзяржаўную палітыку ў сферы лічбавага развіцця. Забеспячэнне суверэнітэту ў гэтай сферы з'яўляецца часткай забеспячэння інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Прававую аснову канцэпцыі складаюць Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, законы, нарматыўныя прававыя акты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншыя акты заканадаўства, якія рэгулююць адносіны ў сферы лічбавага развіцця.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-