Сцяг Нядзеля, 19 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 лістапада 2024, 17:32

Саўмін зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2025 годзе


 

Фота з архіва
Фота з архіва
15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў ад 14 лістапада 2024 года нумар 839 зацверджаны графік пераносу рабочых дзён у 2025 годзе, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У 2025 годзе будуць перанесены: 6 студзеня (панядзелак) - на суботу 11 студзеня; 28 красавіка (панядзелак) - на суботу 26 красавіка; 4 ліпеня (пятніца) - на суботу 12 ліпеня; 26 снежня (пятніца) - на суботу 20 снежня.

Арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) прадастаўлена права пераносіць рабочыя дні ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі