ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 15 жніўня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 ліпеня 2020, 13:03

Саўмін вызначыў парадак правядзення дзяржаўных экспертыз умоў працы

Фота з архіва
Фота з архіва

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў зацвердзіў палажэнне аб парадку правядзення дзяржаўных экспертыз умоў працы. Гэта прадугледжана пастановай урада ад 29 ліпеня 2020 года нумар 449, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Мэта экспертыз - устанавіць, ці правільна ўмовы працы аднесены да катэгорыі "шкодныя і (або) небяспечныя" па выніках атэстацыі. Згодна з пастановай прадугледжана правядзенне экспертыз правільнасці прымянення спісаў вытворчасцей, работ, прафесій, пасад і паказчыкаў, якія даюць права на льготнае пенсійнае забеспячэнне або пенсію па ўзросце за работу з асаблівымі ўмовамі працы, а таксама пераліку тэкстыльных вытворчасцей і прафесій для мэт прафесійнага пенсійнага страхавання работніц, занятых на станках і машынах. Акрамя таго, у дакуменце абазначаны экспертызы ўмоў працы на рабочых месцах, якасці правядзення атэстацыі.

Іх праводзяць у арганізацыях незалежна ад арганізацыйна-прававых форм службовыя асобы ўпраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, упраўленняў (аддзелаў) дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на праваадносіны, якія ўзніклі з 28 чэрвеня 2020 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі