ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 28 сакавіка 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 лютага 2023, 18:26

Саўмін вызначыў парадак фарміравання, фінансавання і рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў

Фота з архіва
Фота з архіва

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад вызначыў парадак фарміравання, фінансавання і рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 31 студзеня 2023 года нумар 87, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Маладзёжныя ініцыятывы адбіраюцца на конкурснай аснове. Арганізатарам такога конкурсу выступае Міністэрства адукацыі, паўнамоцтвамі на яго правядзенне і каардынацыю рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў надзелена ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

Інфармацыя аб правядзенні конкурсу (тэрміны, умовы, форма заяўкі і іншае) размяшчаецца на афіцыйным сайце арганізатара не пазней за месяц да яго пачатку. Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна падаць заяўку і адпаведныя дакументы.

Палажэннем вызначаны крытэрыі, па якіх праводзіцца ацэнка і адбор заявак. Да іх, у прыватнасці, аднесены актуальнасць і сацыяльная значнасць маладзёжнай ініцыятывы, колькасны ахоп маладых грамадзян, вопыт і кампетэнцыя выканаўцаў, чаканы сацыяльны, эканамічны і іншыя эфекты ад рэалізацыі, даступнасць вынікаў насельніцтву, інавацыйнасць падыходаў.

Арганізатар з ліку дзяржарганізацый, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі, вызначае адказныя арганізацыі за забеспячэнне рэалізацыі маладзёжнай ініцыятывы (атрымальнікі сродкаў рэспубліканскага бюджэту). Адказныя арганізацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржзакупках выбіраюць выканаўцаў і заключаюць з імі адпаведны дагавор.

Сродкі рэспубліканскага бюджэту на рэалізацыю маладзёжных ініцыятыў расходуюцца строга па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з каштарысамі расходаў. Гэтыя каштарысы зацвярджаюцца адказнымі арганізацыямі па ўзгадненні з каардынатарам конкурсу. Сродкі прадастаўляюцца на аплату работ, паслуг, у тым ліку паслуг сувязі, транспартных, камунальных, банкаўскіх, арэнднай платы за карыстанне маёмасцю, работ і паслуг па ўтрыманні маёмасці і іншых, а таксама на набыццё асноўных сродкаў, нематэрыяльных актываў і матэрыяльных запасаў.

На іншыя мэты выкарыстоўваць сродкі рэспубліканскага бюджэту забараняецца.

Рэалізацыя і фінансаванне маладзёжных ініцыятыў ажыццяўляюцца на працягу фінансавага года.

Пастанова ўступае ў сілу з 8 красавіка 2023 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі