Фота з архіва
29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай урада ад 25 кастрычніка нумар 792 вызначаецца парадак атрымання грамадзянінам Беларусі, замежным грамадзянінам і асобай без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у краіне, унікальнага ідэнтыфікатара для доступу да адзінага партала электронных паслуг для падачы (адклікання) заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, атрымання адміністрацыйных рашэнняў і паведамленняў аб прынятых адміністрацыйных рашэннях і падачы (адклікання) адміністрацыйных скаргаў у электроннай форме. Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Атрыманы ўнікальны ідэнтыфікатар можа выкарыстоўвацца для заказу і атрымання электронных паслуг. Як канкрэтызуецца ў пастанове, унікальны ідэнтыфікатар уяўляе сабой паслядоўнасць сімвалаў, ідэнтычную ідэнтыфікацыйнаму нумару, пазначанаму ў дакуменце, што засведчвае асобу.
Назначэнне ўнікальнага ідэнтыфікатара для асабістага электроннага кабінета ажыццяўляе служба выдачы па пісьмовай заяве. У працэсе назначэння работнік службы выдачы пераконваецца, што ўладальнікам дакумента, які засведчвае асобу, з'яўляецца грамадзянін, які звярнуўся, звесткі, пазначаныя ў заяве, карэктныя і сапраўдныя, а грамадзянін выкарыстоўвае абаненцкі нумар аператара сотавай рухомай электрасувязі Беларусі.
Назначэнне ўнікальнага ідэнтыфікатара, а таксама фарміраванне часовага пароля ў аўтаматычным рэжыме вядуцца пры выкананні шэрага ўмоў. Сярод іх: грамадзянінам прадстаўлены дзеючы дакумент, які засведчвае асобу, унікальны ідэнтыфікатар грамадзяніну раней не назначаўся, грамадзянінам пацверджаны факт выкарыстання нумара тэлефона, які не выкарыстоўваецца з іншым унікальным ідэнтыфікатарам, устаноўлена дакладнасць звестак аб грамадзяніне, пазначаных у заяве і дакуменце.
Часовы пароль накіроўваецца грамадзяніну ў СМС-паведамленні і можа быць зменены самастойна. Пасля змянення часавага пароля фарміраваць статычны пароль можна неабмежаваную колькасць разоў. Змяненне часавага пароля і фарміраванне статычнага пароля ажыццяўляюцца пры першым уваходзе ў асабісты электронны кабінет. У выпадку страты статычнага пароля грамадзянін можа самастойна сфарміраваць новы.
Ад выкарыстання ўнікальнага ідэнтыфікатара можна адмовіцца самастойна, заблакіраваўшы яго праз функцыянальныя магчымасці асабістага электроннага кабінета або звярнуўшыся ў службу выдачы з пісьмовай заявай. Аналагічныя дзеянні робяцца для аднаўлення доступу да асабістага электроннага кабінета з выкарыстаннем унікальнага ідэнтыфікатара пасля яго блакіроўкі.
Аператар агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы і служба выдачы забяспечваюць: абарону персанальных даных грамадзяніна пры іх апрацоўцы ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі, у тым ліку аб персанальных даных, канфідэнцыяльнасць звестак аб часовым паролі пры яго выдачы грамадзяніну, паролі пры яго аднаўленні і ў выпадку разблакіроўкі ўнікальнага ідэнтыфікатара.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-