Фота з архіва
18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад вызначыў парадак арганізацыі аздараўлення дзяцей у адукацыйна-аздараўленчых цэнтрах, выхаваўча-аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагерах. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 15 ліпеня 2024 года нумар 509, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з пастановай, аздараўленне дзяцей у цэнтрах праводзіцца круглы год, а ў лагерах - у перыяд канікулаў. Арганізуецца на аснове пуцёвак. Набыццё або патанненне пуцёвак у адукацыйна-аздараўленчыя цэнтры, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных Міністэрству адукацыі на гэтыя мэты. У лагеры - за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных Рэспубліканскаму цэнтру па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва на гэтыя мэты. Аздараўленне дзяцей у лагерах можа быць арганізавана з выкарыстаннем сродкаў мясцовых бюджэтаў, дзяржаўных арганізацый і гаспадарчых таварыстваў, больш за 50 працэнтаў акцый (долей у статутных фондах) якіх знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, іншых юрыдычных і фізічных асоб, іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
Таксама пастановай вызначана, якія катэгорыі дзяцей маюць права на атрыманне пуцёўкі, кошт якой патанняецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, у розныя віды лагераў і ў цэнтры. Так, у адукацыйна-аздараўленчы цэнтр па патанненай пуцёўцы могуць быць накіраваны дзеці, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у вучэбнай і грамадскай дзейнасці. У спартыўна-аздараўленчы лагер - дзеці-спартсмены, у лагер працы і адпачынку - дзеці ва ўзросце ад 14 гадоў, прызнаныя прыгоднымі да работы або выканання пэўных відаў работ. У палатачны выхаваўча-аздараўленчы лагер - дзеці, якія не маюць медыцынскіх проціпаказанняў да аздараўлення і асвойваюць змест адной з адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, непаўналетнія, у адносінах да якіх праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа. У выхаваўча-аздараўленчы лагер - дзеці, якія асвойваюць змест адной з адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі або адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі і не маюць медыцынскіх проціпаказанняў да аздараўлення.
Бацькоўская плата за пуцёўку, кошт якой патанняецца з выкарыстаннем сродкаў рэспубліканскага бюджэту, устанаўліваецца: у лагеры з дзённым знаходжаннем і палатачныя - у памеры не менш як 5 працэнтаў ад яе поўнага кошту, у стацыянарныя лагеры - у памеры не менш як 10 працэнтаў ад кошту, у адукацыйна-аздараўленчыя цэнтры - 60 працэнтаў грашовай нормы расходаў на харчаванне ў дзень на адно дзіця адпаведнай узроставай групы за кожны дзень знаходжання гэтага дзіцяці на аздараўленні.
Права на атрыманне бясплатнай пуцёўкі тэрмінам на 15 і больш дзён у стацыянарны выхаваўча-аздараўленчы лагер або адукацыйна-аздараўленчы цэнтр, набытай за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, маюць дзеці-інваліды, дзеці, якія пражываюць або вучацца на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, а таксама дзеці пэўных катэгорый ваеннаслужачых.
Пастанова будзе ўступаць у сілу паэтапна. Некаторыя пункты распаўсюдзяць сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 ліпеня, шэраг пунктаў уступіў у сілу пасля афіцыйнага апублікавання. Астатнія палажэнні ўступяць у сілу з 1 верасня 2024 года.-0-