Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лютага 2019, 15:19

Саўмін вызначыў парадак аднясення рэгіёнаў да адстаючых у сацыяльна-эканамічным развіцці

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парадак аднясення адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак да тэрыторый, якія адстаюць па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця, вызначаны пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 2 лютага 2019 года нумар 74, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Згодна з дакументам, раёны і гарады абласнога падпарадкавання вызначаюцца тэрыторыямі, якія адстаюць па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця, на аснове разліку інтэгральнага паказчыка ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця для кожнага рэгіёна.

Інтэгральны паказчык разлічваецца для кожнага рэгіёна паэтапна, зыходзячы з прадстаўленай аблвыканкамамі інфармацыі аб аб'ёме ўласных даходаў кансалідаваных бюджэтаў раёнаў і бюджэтаў гарадоў абласнога падпарадкавання, а таксама зыходзячы з афіцыйнай статыстыкі па такіх паказчыках, як сярэднегадавая колькасць насельніцтва, колькасць занятых у эканоміцы, выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата, рознічны тавараабарот на душу насельніцтва.

Значэнне інтэгральнага паказчыка для кожнага рэгіёна не больш за 72 працэнты з'яўляецца крытэрыем аднясення рэгіёнаў да тэрыторый, якія адстаюць па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Міністэрству эканомікі даручана ў 2019 і 2020 гадах аналізаваць узровень развіцця рэгіёнаў на падставе ўстаноўленых крытэрыяў і штогод да 15 лістапада прадстаўляць ва ўрад узгоднены з аблвыканкамамі пералік тэрыторый, якія адстаюць па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі