ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 4 чэрвеня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 сакавіка 2020, 16:17

Саўмін вызначыў меры па прадухіленні завозу і распаўсюджвання каранавіруса

Фота з архіва
Фота з архіва

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў вызначыў меры па прадухіленні завозу і распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 25 сакавіка 2020 года нумар 171, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Самаізаляцыя

У прыватнасці, устаноўлена, што асобы, якія прыбылі ў Беларусь з краін, дзе рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, на працягу 14 каляндарных дзён з дня прыбыцця ў Беларусь павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі ў дамашніх умовах. Яны таксама не падлягаюць далейшаму пропуску праз дзяржаўную граніцу Беларусі (да заканчэння тэрміну самаізаляцыі).

Разам з тым гэтыя дзеянні не распаўсюджваюцца на іншаземцаў, якія едуць транзітам праз тэрыторыю Беларусі для вяртання да месца жыхарства. Яны не датычацца і супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў замежных дзяржаў у Беларусі і акрэдытаваных па сумяшчальніцтве з рэзідэнцыямі ў іншых краінах, міжнародных арганізацый і іх прадстаўніцтваў, размешчаных на тэрыторыі краіны, а таксама членаў іх сем'яў. Дзеянні не распаўсюджваюцца на кіраўнікоў і членаў афіцыйных дэлегацый, вадзіцеляў транспартных сродкаў пры выкананні міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў, членаў экіпажаў паветраных суднаў, суднаў унутранага воднага транспарту, паязных брыгад, лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін.

Пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, размяшчаецца на афіцыйным сайце Міністэрства аховы здароўя. Правілы паводзін асоб, якія прыбылі і знаходзяцца ў самаізаляцыі, таксама вызначаюцца міністэрствам. Парадак узаемадзеяння органаў дзяржкіравання і іншых арганізацый па забеспячэнні выканання мер самаізаляцыі прыбыўшымі асобамі вызначаюць Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства ўнутраных спраў і Дзяржаўны пагранічны камітэт.

Супрацоўнікі органаў пагранічнай службы выдаюць асобам, якія прыбылі, адпаведную анкету па форме, устаноўленай Міністэрствам аховы здароўя. Пасля запаўнення анкету перадаюць супрацоўнікі органаў пагранічнай службы службовым асобам Міністэрства аховы здароўя.

Транзітныя перавозчыкі

Вадзіцелі, якія выконваюць транзітныя аўтамабільныя перавозкі грузаў праз Беларусь, у тым ліку з тэрыторыі Расіі ў краіны ЕС і Украіну, паміж двума пунктамі перасячэння беларускай граніцы абавязаны праязджаць толькі па рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах, на якіх магчымы прыпынак (стаянка) для адпачынку і харчавання вадзіцеляў, запраўкі транспартных сродкаў. Транзітныя перавозчыкі ў час прыпынку не павінны пакідаць тэрыторыю гэтых пунктаў.

Вадзіцелі, якія выконваюць транзітныя перавозкі, абавязаны пакінуць тэрыторыю Беларусі па самым кароткім маршруце не пазней дня, наступнага за днём уезду на яе тэрыторыю. Выключэнне складаюць выпадкі, калі выканаць гэты тэрмін немагчыма з-за аварыі (паломкі) машыны, а таксама разгрузкі, перагрузкі (перавалкі) грузу, замены транспарту, калі гэта прадугледжана ўмовамі дагавора аўтамабільнай перавозкі і пазначана ў транспартных дакументах. Для гэтага ў выпадку неабходнасці дапускаецца адхіленне ад рэспубліканскай аўтамабільнай дарогі, пазначанай у спецыяльным пераліку. Такія аперацыі павінны быць выкананы ў мінімальныя тэрміны.

Меры дзяржорганаў

Мінтрансу даручана забяспечыць тыражаванне карты рэспубліканскіх аўтамабільных дарог і пунктаў прыпынку (стаянкі) для адпачынку і харчавання вадзіцеляў, запраўкі транспартных сродкаў на рускай і англійскай мовах для перадачы дзяржорганам, якія ажыццяўляюць мытны кантроль у пунктах пропуску. На ўездзе ў краіну павінны быць устаноўлены інфармацыйныя шчыты з картай. Пералік дарог і спецыялізаваных месцаў можна будзе ўбачыць на афіцыйным сайце ведамства.

ДМК у пунктах пропуску на беларускім участку знешняй граніцы ЕАЭС, Транспартная інспекцыя Мінтранса на беларуска-расійскім участку граніцы арганізуюць уручэнне транзітным перавозчыкам патрабаванняў і азнаямленне з імі. Дзяржаўнаму мытнаму камітэту таксама даручана забяспечыць устанаўленне тэрміну мытнага транзіту да канечнага пункта назначэння з улікам пастановы.

Міністэрству аховы здароўя сумесна з аблвыканкамамі неабходна арганізаваць кантроль за правядзеннем санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў у пунктах прыпынення для адпачынку і харчавання вадзіцеляў, запраўкі транспартных сродкаў. Аблвыканкамам сумесна з "Белнафтахімам" даручана прыняць неабходныя меры па забеспячэнні персаналу ў гэтых пунктах сродкамі індывідуальнай аховы (медыцынскія маскі, пальчаткі) і кантролі выканання рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя.

За невыкананне патрабаванняў гэтай пастановы асобы, якія прыбылі, а таксама вадзіцелі, якія выконваюць транзітныя перавозкі, нясуць адказнасць, прадугледжаную заканадаўствам. Міністэрству замежных спраў неабходна інфармаваць па дыпламатычных каналах замежныя дзяржавы аб прыняцці дакумента.

Кантроль за выкананнем пастановы ўскладзены на Міністэрства аховы здароўя, МУС, Мінтранс, МЗС, Дзяржаўны пагранічны камітэт, Дзяржаўны мытны камітэт, "Белнафтахім", аблвыканкамы ў адпаведнасці з кампетэнцыяй.

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі