Фота з архіва
7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прынята пастанова Савета Міністраў нумар 725 "Аб парадку і ўмовах (крытэрыях) прадастаўлення фінансавай падтрымкі суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва". Дакумент уступіў у сілу з 1 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Пастановай зацвярджаецца палажэнне аб парадку і ўмовах (крытэрыях) прадастаўлення фінансавай падтрымкі суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, суб'ектам інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
Палажэннем вызначаюцца парадак і ўмовы (крытэрыі) прадастаўлення фінансавай падтрымкі малому і сярэдняму бізнесу шляхам кампенсавання з рэспубліканскага бюджэту часткі капітальных затрат (без уключэння ў іх склад сум падатку на дабаўленую вартасць), панесеных пры рэалізацыі імі інвестыцыйных праектаў з прыцягненнем крэдытаў Банка развіцця з выплатай працэнтаў за карыстанне крэдытамі ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацбанка (з улікам яе змянення), але не больш за памер разліковай велічыні стандартнай рызыкі для новых крэдытаў, прадастаўленых юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных).
Банк развіцця кожны год праводзіць конкурсныя адборы па вызначэнні інвестпраектаў суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу, што прэтэндуюць на прадастаўленне фінансавай падтрымкі. Правядзенне конкурснага адбору ажыццяўляецца ў адпаведнасці з гэтай пастановай, парадкам правядзення конкурснага адбору і конкурснай дакументацыяй.
Згодна з дакументам, фінансавая падтрымка не прадастаўляецца па інвестпраектах, у якіх капітальныя затраты поўнасцю або часткова фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, у тым ліку бюджэтных трансфертаў на кампенсаванне часткі затрат, а таксама сродкаў дзяржаўных мэтавых бюджэтных і (або) пазабюджэтных фондаў; сродкаў знешніх дзяржаўных пазык і (або) знешніх пазык, прыцягнутых пад гарантыі ўрада Беларусі; сродкаў крэдытаў беларускіх банкаў.
Правядзенне Банкам развіцця конкурснага адбору і прадастаўленне фінансавай падтрымкі ажыццяўляюцца пры рэалізацыі імі інвестпраектаў з прыцягненнем крэдытаў Банка развіцця па двух напрамках: стварэнне і (або) развіццё вытворчасці прадукцыі прамысловасці ў адпаведнасці з устаноўленым пералікам відаў эканамічнай дзейнасці; рэалізуемыя на тэрыторыях адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак са зніжальнай на працягу трох каляндарных гадоў, якія папярэднічаюць году аб'яўлення конкурснага адбору, долей занятых у эканоміцы больш высокімі тэмпамі ў параўнанні з сярэднім значэннем па краіне і (або) адпавядаючым дадатковым патрабаванням конкурснай дакументацыі, што прад'яўляюцца да адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.-0-