Сцяг Чацвер, 12 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 снежня 2024, 09:02

Саўмін упаўнаважыў Каранкевіча правесці перагаворы па супрацоўніцтве з Расіяй у нафтавай галіне

Фота з архіва
Фота з архіва
11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад упаўнаважыў намесніка прэм'ер-міністра Віктара Каранкевіча правесці перагаворы па супрацоўніцтве Беларусі і Расіі ў нафтавай галіне. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 5 снежня 2024 года нумар 898, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, Саўмін упаўнаважыў Віктара Каранкевіча на правядзенне перагавораў па праекце Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Расійскай Федэрацыі аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў ад 12 студзеня 2007 года, дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні, якія не маюць прынцыповага характару.

Таксама намеснік прэм'ер-міністра Беларусі ўпаўнаважаны падпісаць гэты Пратакол пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.

Гэтага пастанова ўступіла ў сілу з дня яе прыняцця.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі