Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 снежня 2025, 10:24

Саўмін Беларусі зацвердзіў пагадненне з Лаосам аб экспартных крэдытах

Фота з архіва
Фота з архіва
3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадастаўленне Лаосу экспартных крэдытаў прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 694 ад 1 снежня, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам зацверджана генеральнае пагадненне паміж урадамі Рэспублікі Беларусь і Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі аб прадастаўленні экспартных крэдытаў, падпісанае 25 верасня 2025 года.

Таксама профільнаму ведамству - Міністэрству замежных спраў - даручана накіраваць паведамленне аб выкананні Беларуссю ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу пагаднення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі