Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 кастрычніка 2024, 11:44

Саўмін абнавіў парадак выкарыстання сістэмы персанальных даных пасажыраў паветраных суднаў

Фота з архіва
Фота з архіва
15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі абноўлены парадак стварэння, эксплуатацыі, развіцця і абслугоўвання аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы персанальных даных пасажыраў паветраных суднаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 12 кастрычніка 2024 г. нумар 752, афіцыйна апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакумент вызначае парадак стварэння, эксплуатацыі, развіцця і абслугоўвання інфармацыйнай сістэмы Міністэрства транспарту і камунікацый, у якую перавозчыкі, што ажыццяўляюць міжнародныя паветраныя перавозкі пасажыраў, забяспечваюць перадачу персанальных даных пасажыраў паветраных суднаў, што пакідаюць і накіроўваюцца ў Беларусь, іншай інфармацыі аб перавозцы пасажыраў, а таксама парадак інфармавання такіх перавозчыкаў аб пасажырах, якім будзе адмоўлена ва ўездзе ў краіну.

Аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма персанальных даных пасажыраў паветраных суднаў (АІС ПДП), згодна з пастановай, забяспечвае атрыманне ад перавозчыкаў персанальных даных пасажыраў, інфармацыі аб іх перавозцы, іх накапленне, сістэматызацыю і захоўванне. Яна забяспечвае прадастаўленне перавозчыкам інфармацыі аб пасажырах, якім будзе адмоўлена ва ўездзе ў Беларусь, атрыманне на бясплатнай аснове карыстальнікамі АІС ПДП персанальных даных прасажыраў і інфармацыі аб іх перавозцы.

Фінансаванне расходаў па эксплуатацыі, развіцці і абслугоўванні АІС ПДП ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам. За стварэнне, эксплуатацыю, развіццё і абслугоўванне сістэмы будзе адказваць аператар АІС ПДП.

У пастанове вызначана, якім чынам фарміруюцца базы даных сістэмы, што змяшчаюць перадаваемыя перавозчыкамі персанальныя даныя пасажыраў і іншая інфармацыя, як будзе ажыццяўляцца інфармаванне пасажыраў, якім будзе адмоўлена ва ўездзе ў Беларусь.

Тэрмін захоўвання персанальных даных пасажыраў паветраных суднаў і інфармацыі аб перавозцы пасажыраў у АІС ПДП - два гады.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі