Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 ліпеня 2020, 12:02

Сацыяльныя пенсіі, даплаты і надбаўкі пенсіянерам вырастуць з 1 жніўня

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 жніўня ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва праведзены пераразлікі сацыяльных пенсій, надбавак і павышэнняў, даплат пенсіянерам старэйшым за 75 гадоў, сацыяльных пенсій, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

БПМ з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2020 года ўстаноўлены ў памеры Br256,1. Новы БПМ у сярэднім на душу насельніцтва павысіўся на 3,8 працэнта ў параўнанні з нарматывам, дзеючым з 1 мая па 31 ліпеня бягучага года. Адпаведна павялічваюцца і пералічаныя вышэй выплаты.

Штомесячная даплата да пенсій непрацуючых пенсіянераў у жніўні-кастрычніку для людзей ва ўзросце 80 гадоў і старэйшых складзе Br64,03, ва ўзросце ад 75 да 80 гадоў - Br48,02. Надбаўка для інвалідаў I групы складзе Br64,03, пенсіянераў, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, - Br32,02.

Сацыяльныя пенсіі (назначаюцца пры неатрыманні працоўнай пенсіі) павялічацца наступным чынам: інвалідам I групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства, - да Br281,71, інвалідам з дзяцінства II групы - Br243,3, інвалідам II групы (акрамя інвалідаў з дзяцінства), дзецям у выпадку страты карміцеля на кожнае дзіця - Br217,69, інвалідам III групы - Br192,08, асобам старэйшым за агульнаўстаноўлены пенсійны ўзрост - Br128,05, дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў пры рознай ступені страты здароўя - ад Br204,88 да Br281,71.

Дапамога па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, павялічыцца да Br256,1 (у выпадку догляду аднаго такога чалавека) і да Br307,32 (двух і больш).

Павышэнне памеру пенсіі чакае і іншыя катэгорыі атрымальнікаў: Герояў Беларусі, Савецкага Саюза, Сацыялістычнай Працы, блакаднікаў, былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, інвалідаў з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі або калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны (або з наступствамi ваенных дзеянняў ) і гэтак далей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі