28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Даныя праведзеных апытанняў сведчаць, што беларусы ўспрымаюць Вялікую Айчынную вайну як самы значны перыяд у гісторыі Беларусі. Статыстыкай у час круглага стала "Рэспубліка Беларусь: памяць, незалежнасць, бяспека", прымеркаванага да Дня Незалежнасці і 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падзяліўся намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Аляксандр Пасталоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы праводзім шмат даследаванняў у кантэксце вывучэння гістарычнай памяці, высвятляем адносіны беларусаў да гісторыі нашай краіны, вызначаем іх успрыманне перыяду Вялікай Айчыннай вайны, вывучаем погляд на дзяржаўныя святы і, у цэлым, каштоўнасную арыентацыю, - расказаў Аляксандр Пасталоўскі. - У выніку аднаго з праведзеных сацыялагічных апытанняў мы высветлілі, што самым папулярным дзяржаўным святам у Беларусі з'яўляецца Дзень Перамогі. Каля 80 працэнтаў рэспандэнтаў адзначылі для сябе значнасць гэтага свята. На другім месцы - Дзень Незалежнасці, яго ў якасці галоўнага для сябе вызначылі амаль 64 працэнты апытаных".
Прадстаўнік Інстытута сацыялогіі лічыць, што беларусы аддаюць перавагу гэтым памятным датам перад Днём Канстытуцыі або Днём народнага адзінства таму, што ўспрымаюць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны як найбольш значны перыяд у гісторыі сваёй краіны. "Гістарычная памяць у беларускіх сем'ях перадаецца з пакалення ў пакаленне. Гэту тэндэнцыю мы назіраем ужо працяглы час", - зрабіў акцэнт эксперт.
Ён выказаў упэўненасць, што адным з самых значных фактараў, якія забяспечваюць стабільнасць беларускага грамадства, выступае моцная ўлада. Наперакор санкцыйнаму націску, спробам краін Захаду і іх сатэлітаў агрэсіўна ўздзейнічаць на Беларусь, інстытуту прэзідэнцтва паспяхова ўдаецца захоўваць гэту стабільнасць.
"Разам з гістарычнай памяццю і жаданнем народа жыць у свабоднай краіне стабільнасць з'яўляецца фактарам, які забяспечвае нашу дзяржаўнасць, нашу незалежнасць, - падкрэсліў Аляксандр Пасталоўскі. - 30-гадовая гісторыя эфектыўнасці інстытута прэзідэнцтва з'яўляецца гарантам таго, што ў далейшым гэта эфектыўнасць будзе толькі расці. Паколькі нармальнае функцыянаванне соцыуму, павага да гістарычнай праўды, правільныя каштоўнасныя арыентацыі не ўзнікаюць з ніадкуль - патрэбны інструменты іх забеспячэння. А гэта моцная прэзідэнцкая ўлада і інстытут прэзідэнцтва".-0-