Сцяг Нядзеля, 18 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 красавіка 2025, 11:01

Сацапытанне: больш за 70 працэнтаў беларускай моладзі адзначаюць высокую каштоўнасць сям'і

Фота з архіва
Фота з архіва
23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сям'я ў структуры каштоўнасцей беларускай моладзі мае высокую значнасць. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў старшыня Беларускага камітэта маладзёжных арганізацый (БКМА) Павел Алекса, каменціруючы даныя сацапытанняў.

У верасні - снежні 2024 года БКМА сумесна з Цэнтрам сацыяльна-гуманітарных даследаванняў БДЭУ і Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі праведзены апытанні аб перавагах беларускай моладзі. У іх прынялі ўдзел 12 тыс. маладых беларусаў з розных рэгіёнаў краіны.

Так, згодна з сацапытаннямі, сям'я ў структуры каштоўнасцей моладзі мае высокую значнасць, гэта адзначаюць пераважная большасць апытаных - 70,2 працэнта.

"Больш за 70 працэнтаў моладзі выказваюцца аб высокай каштоўнасці сям'і. Гэта моцная сям'я, наяўнасць дзяцей у сям'і. Гэта сведчыць аб тым, што маладыя людзі зацікаўлены ва ўмацаванні грамадства, сям'і, традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа", - адзначыў Павел Алекса.

Паводле яго слоў, беларуская моладзь стала больш сталай. "Калі мы бачым розныя даследаванні, дзе задаецца моладзі пытанне: "Ці гатовы вы сёння да шлюбу альбо ў які перыяд жыцця?", то нярэдка можна бачыць адказы, што гатовы пасля заканчэння ўніверсітэта, пасля таго, як цвёрда стануць на ногі, як будуць здольны забяспечваць сябе і сваіх дзяцей. Тут даволі выразна прасочваецца станоўчая дынаміка ў бок такой сацыяльнай сталасці, г.зн. гатоўнасць стварыць ячэйку грамадства, узяць на сябе адказнасць за сябе, сям'ю і, магчыма, за нараджэнне дзяцей. Гэта сведчыць аб сталым выбары сярод моладзі", - дапоўніў Павел Алекса.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі