Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 лістапада 2024, 15:44

Сацапытанне: беларусы ўпэўнены ў сваёй будучыні

Фота з архіва
Фота з архіва
11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы ўпэўнены ў сваёй будучыні. Аб гэтым сведчаць даныя сацыялагічнага даследавання, якія карэспандэнту БЕЛТА прывёў дырэктар аналітычнага цэнтра EcooM Сяргей Мусіенка.

Рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне "Як, на вашу думку, зменіцца ваша жыццё ў будучым?". "Зменіцца да лепшага ці не пагоршыцца" адказалі 79,2 працэнта апытаных, "Зменіцца да горшага" - 5,7 працэнта, "Не магу адказаць" - 15,1 працэнта рэспандэнтаў.

"Беларусы ўпэўнены ў дабрабыце сваім, сваіх сем'яў, дзяцей, краіны. У лічбе 79,2 працэнта адлюстраваны моманты, якія датычацца развіцця аховы здароўя, адукацыі, культуры. Адчуванне будучыні - гэта філасофская катэгорыя, якая ўплывае на ўсё наша жыццё. Калі людзі жывуць з такім адчуваннем - значыць, на самай справе нармальнае самаадчуванне ў грамадстве ў цэлым", - сказаў Сяргей Мусіенка.

"Не змаглі адказаць 15,1 працэнта рэспандэнтаў. Ёсць катэгорыя людзей, з якой трэба працаваць у інфармацыйным плане. Апатыя, у тым ліку сацыяльная, негатыўна ўплывае на імунітэт чалавека. Варта больш уважліва вывучыць прычыны "неадказаў". Дарэчы, мы праводзілі сацдаследаванне да "Марафону адзінства", да кампаніі "Трэба", якая праходзіць у краіне. Я думаю, што пасля гэтых кампаній доля "Не магу адказаць" зменшыцца. Гэта актыўны рух да людзей не толькі праз газеты, інтэрнэт, тэлебачанне, але ход у соцыум, актыўнае ўключэнне людзей у парадак дня. Людзі, якія ўдзельнічаюць у "Марафоне адзінства", адчуваюць гэтую агульнасць, яны інакш глядзяць на жыццё", - адзначыў Сяргей Мусіенка.

Сацыялагічнае даследаванне "Фактары ўстойлівага развіцця" праведзена аналітычным цэнтрам ЕсооМ з 1 па 21 кастрычніка 2024 года. Выбарка - 1580 рэспандэнтаў, рэпрэзентатыўная па палавой прыкмеце, узросце, узроўні адукацыі, тыпе населенага пункта і рэгіёне пражывання рэспандэнтаў. Статыстычная хібнасць выбаркі не перавышае 2,5 працэнта.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі