Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 лістапада 2024, 11:40

Сацапытанне: беларусы пераважна атрымліваюць інфармацыю аб навінах палітыкі з дзяржСМІ

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы пераважна атрымліваюць інфармацыю аб навінах палітыкі з беларускіх дзяржаўных СМІ. Такія даныя сацыялагічнага даследавання карэспандэнту БЕЛТА прывёў дырэктар аналітычнага цэнтра EcooM Сяргей Мусіенка.

Рэспандэнтам было прапанавана адказаць на пытанне "З якіх крыніц вы пераважна атрымліваеце інфармацыю аб навінах палітыкі?". Варыянт адказу "беларускія дзяржаўныя СМІ" выбралі 53,5 працэнта апытаных, "сваякі, сябры, знаёмыя" - 29,1 працэнта, "расійскія СМІ" - 28,2 працэнта, "беларускія недзяржаўныя СМІ" - 9,7 працэнта, "іншыя СМІ" - 9,5 працэнта, "іншае - 5,7 працэнта", "не цікаўлюся гэтымі навінамі" - 13,6 працэнта (сума перавышае 100 працэнтаў, паколькі рэспандэнты маглі выбраць некалькі варыянтаў адказу).

"Такі высокі ўзровень даверу да дзяржСМІ сведчыць аб тым, што яны сталі лепш працаваць. Вельмі ўзрасла аператыўнасць. Сюжэты навін цікавыя. Разнастайны парадак дня. Разнастайнасць у падачы кантэнту: друкаваная прэса, тэлебачанне, інтэрнэт, тэлеграм-каналы. Гэта ўсё важныя элементы, якія адыгрываюць ролю", - адзначыў Сяргей Мусіенка.

Што датычыцца такой крыніцы інфармацыі, як "сваякі, сябры, знаёмыя", то гэта асаблівая тэндэнцыя, якую трэба вывучаць, адзначыў аналітык. "Гэта не асноўная крыніца атрымання інфармацыі. Гэта давер да камунікацыі паміж роднымі і блізкімі, на рабоце людзі сталі больш размаўляць. Мы такую тэндэнцыю ўпершыню выявілі, і яе трэба дадаткова вывучаць. Гэта прыемна, таму што людзі паміж сабой камунікуюць. Убачыў, пачытаў, сказаў. На мой погляд, гэта пазітыўна. І гэта здорава", - падкрэсліў ён.

"Не цікаўлюся гэтымі навінамі" - ёсць і такая катэгорыя грамадзян. Апалітычныя, абыякавыя. Як іх разварушыць, трэба думаць. Дарэчы, такія мерапрыемствы, як "Марафон адзінства", народны флэш-моб "Трэба", - гэта якраз прамацванне і ўваходжанне ў гэту катэгорыю, якую мы традыцыйнымі СМІ яшчэ не зачапілі. Гэта магчымасць уключыць такіх людзей праз іншыя каналы ўздзеяння", - дадаў Сяргей Мусіенка.

Сацыялагічнае даследаванне "Фактары ўстойлівага развіцця" праведзена аналітычным цэнтрам ЕсооМ з 1 па 21 кастрычніка 2024 года. Выбарка - 1580 рэспандэнтаў, рэпрэзентатыўная па палавой прыкмеце, узросце, узроўні адукацыі, тыпе населенага пункта і рэгіёне пражывання рэспандэнтаў. Статыстычная хібнасць выбаркі не перавышае 2,5 працэнта.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі