Фота з архіва
11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абсалютная большасць беларусаў давяраюць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Такія даныя сацыялагічнага даследавання карэспандэнту БЕЛТА прывёў дырэктар аналітычнага цэнтра EcooM Сяргей Мусіенка.
Сацыялагічнае даследаванне "Фактары ўстойлівага развіцця" праведзена аналітычным цэнтрам ЕсооМ з 1 па 21 кастрычніка 2024 года. Выбарка - 1580 рэспандэнтаў, рэпрэзентатыўная па палавой прыкмеце, узросце, узроўні адукацыі, тыпе населенага пункта і рэгіёне пражывання рэспандэнтаў. Статыстычная хібнасць выбаркі не перавышае 2,5 працэнта.
Рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне "У якой ступені вы давяраеце Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь?". У выніку "давяраю" адказалі 80,4 працэнта апытаных, "хутчэй не давяраю / не давяраю" - 13,6 працэнта, "не магу адказаць / няма адказу" - 6 працэнтаў рэспандэнтаў.
"Гэта вельмі высокая ступень даверу. І яна абумоўлена канкрэтнымі справамі, тымі падзеямі, якія адбываюцца ўнутры краіны, рэакцыяй на знешнія выклікі і пагрозы, - адзначыў Сяргей Мусіенка. - Наогул, давер у палітыцы, ды і ў побыце, - гэта вельмі тонкая грань. Але Аляксандр Рыгоравіч заслужыў гэты давер цалкам сваёй работай за 30 гадоў на пасадзе Прэзідэнта".-0-