27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў канцы чэрвеня тэмпература будзе на 4-7 градусаў вышэйшая за норму. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"У заключныя дні чэрвеня жыхароў Беларусі чакае сапраўдная спёка. Тэмпературны фон будзе перасягаць кліматычную норму на 4-7 градусаў, а ачаг высокага ціску прадоўжыць утрымліваць у большасці раёнаў краіны сухое надвор'е, толькі раніцай і днём у суботу месцамі пройдуць летнія навальнічныя дажджы. Мінімальныя значэнні складуць 13-20 градусаў вышэй за нуль, а вось з усходам сонца паветра пачне інтэнсіўна прагравацца і на сярэдзіну дня напал тэмпературы дасягне плюс 26-33", - расказалі ў Белгідрамеце.
У такія гарачыя дні трэба помніць асноўныя правілы паводзін у спёку: старацца не знаходзіцца на вуліцы ў час максімальна сонечнай актыўнасці, калі выйсці ўсё ж такі трэба, не забываць пра галаўны ўбор, а на вуліцы лепш трымацца ў цені і абавязкова захоўваць пітны рэжым. "Летам, калі на вуліцы горача і душна, хочацца адправіцца да вадаёмаў. Тым больш што на сёння тэмпература вады ў рэках і вадаёмах нашай краіны складае ад плюс 20 да плюс 24 градусаў. Адпраўляючыся на адпачынак, будзьце вельмі ўважлівы і асцяродны", - адзначылі ў Белгідрамеце.
У пятніцу, 28 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе 14-20 градусаў вышэй за нуль, днём - плюс 27-32.
У суботу, 29 чэрвеня, уначы будзе пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 14-21 градус цяпла, удзень - плюс 26-33.
У нядзелю, 30 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 13-20 градусаў вышэй за нуль, днём - плюс 26-33.
"З высокіх паказчыкаў пачнецца і цэнтральны месяц лета. Ліпеньскае сонца прадоўжыць бязлітасна паліць і ў панядзелак, нягледзячы на чаканыя дажджы, у разгар дня ў большасці раёнаў паветра прагрэецца да плюс 28-34, і толькі па паўднёвым захадзе будзе не вышэй за 25-27 градусаў цяпла", - прагназуюць сіноптыкі.
У панядзелак, 1 ліпеня, уначы месцамі па захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 15-22 градусы вышэй за нуль. Днём - 28-34 градусы гарачыні, па паўднёвым захадзе - плюс 25-27.
Паводле папярэдняга прагнозу, дыхаць стане лягчэй у аўторак, 2 ліпеня, калі дзённая тэмпература паветра панізіцца да камфортных значэнняў, толькі ва ўсходніх раёнах максімальныя значэнні па-ранейшаму будуць перавышаць 30-градусныя адзнакі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 13-20 градусаў цяпла, днём - ад плюс 20 па захадзе да плюс 32 па ўсходзе.
У сераду, 3 ліпеня, месцамі па Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 12-19 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 20-27 градусаў цяпла, па ўсходзе - да плюс 29.-0-