Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 лютага 2020, 12:35

Сапраўднай зімы не прадбачыцца - на бягучым тыдні будзе да 9 градусаў цяпла з ападкамі

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сапраўднай зімы ў Беларусі не прадбачыцца, на бягучым тыдні тэмпература паветра будзе павышацца да 9 градусаў цяпла, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У шматкіламетровай тоўшчы атмасферы па-ранейшаму пераважаюць заходнія вятры, якія з зайздросным пастаянствам нясуць углыб кантынента цёплае акіянічнае паветра. Атлантычныя цыклоны, бесперапынным ланцужком ідучы на ўсход, перакрываюць доступ арктычнаму паветру ў паўднёвыя шыроты. Сапраўднай зімы не было і пакуль не прадбачыцца", - расказалі сіноптыкі.

У аўторак, 25 лютага, надвор'е ўначы будзе фарміраваць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, раніцай і ўдзень будзе адчувацца ўплыў чарговага атмасфернага фронту. Чакаецца ўначы пераменная воблачнасць, удзень пераважна воблачнае надвор'е. Уначы пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць мокры снег і дождж. Уначы і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 градусаў да плюс 1, удзень - 2-8 градусаў вышэй за нуль.

У сераду, 26 лютага, у асноўным захаваецца ўплыў франтальных раздзелаў. Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, удзень па ўсходзе краіны пройдуць ападкі (дождж, уначы з мокрым снегам), уначы слабы галалёд. У дзённы час па заходняй палавіне краіны ў вобласці павышанага атмасфернага ціску надвор'е палепшыцца. Чакаюцца прасвятленні і без ападкаў. Вецер паўднёва-заходні парывісты. Уначы будзе ад мінус 1 градуса да плюс 4, удзень - 3-9 градусаў цяпла.

У чацвер, 27 лютага, надвор'е ў рэспубліцы будзе фарміраваць чарговая серыя атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы. Прагназуецца воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), уначы слабы галалёд. Вецер заходняй чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 2 градусаў марозу да 4 цяпла, удзень - 1-8 градусаў вышэй за нуль.

У пятніцу, 28 лютага, будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (у асноўным мокры снег). Уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні ўмераны. Уначы чакаецца ад нуля да мінус 7 градусаў марозу, удзень будзе ад мінус 1 градуса да плюс 6.

На выхадных захаваецца няўстойлівы характар надвор'я. У суботу, 29 лютага, ападкаў будзе няшмат, а ў нядзелю, 1 сакавіка, зноў у многіх раёнах пройдуць ападкі. Па-ранейшаму чакаецца павышаны тэмпературны рэжым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі