Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 красавіка 2021, 09:00

Санэпідслужба Мінска не рэкамендуе піць ваду з крана ў пацярпелых ад аварыі раёнах

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Санэпідслужба Мінска рэкамендуе пакуль не піць водаправодную ваду ў раёнах, пацярпелых у выніку пашкоджання трубаправода халоднага водазабеспячэння. Рэкамендацыя апублікавана ў Telegram-канале "Мінск. Афіцыйна", паведамляе БЕЛТА.

Спецыялісты Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і "Мінскводаканала" ажыццяўляюць лабараторны кантроль якасці вады ў пацярпелых раёнах сталіцы.

"Да атрымання вынікаў даследаванняў рэкамендуем выкарыстоўваць у пітных мэтах бутэляваную або прывазную ваду", - сказала галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Мінска Святлана Ярмак.

Як паведамлялася, сігнал аб прарыве трубаправода халоднага водазабеспячэння ў раёне адной з будпляцовак па вул. Убарэвіча паступіў на нумар "112" 21 красавіка ў 21.13. Знікла водаправодная вада ў Кастрычніцкім, Ленінскім і Заводскім раёнах. У пацярпелыя раёны накіравалі аўтацыстэрны з пітной вадой. На месцы аварыі быў пашкоджаны і падземны газаправод сярэдняга ціску D-63 мм.

У 23.36 быў лакалізаваны (перакрыты) прарыў газавага трубаправода. У 00.15 поўнасцю лакалізавалі пашкоджанне водаправода і пачалі аднаўленне водазабеспячэння.

Колькасць адключаных аб'ектаў і прычына прарыву высвятляецца. Працуе гарадская камісія па надзвычайных сітуацыях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі