Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 лістапада 2020, 10:06

Санэпідслужба дала рэкамендацыі па прафілактыцы COVID-19 на прамысловых прадпрыемствах

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Распрацаваны рэкамендацыі па прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі COVID-19 на прамысловых прадпрыемствах, паведамілі БЕЛТА ў Мінскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Так, павінна быць абмежавана правядзенне любых масавых мерапрыемстваў, дзе мяркуецца ўдзел больш як 5 чалавек, а таксама ўдзел работнікаў у мерапрыемствах іншых калектываў. Неабходна выключыць доступ у арганізацыю старонніх людзей. Выключэннем можа стаць правядзенне работ, звязаных з вытворчымі працэсамі.

Калі работнікаў дастаўляюць да рабочага месца, то ў час паездкі ў салоне транспартнага сродку пры рассадцы трэба прадугледзець захаванне прынцыпаў сацыяльнага дыстанцыравання, а таксама забяспечыць функцыянаванне вентыляцыі. На рабочых месцах павінен быць кантроль за функцыянаваннем сістэм вентыляцыі, па магчымасці павялічана кратнасць паветраабмену. У месцах агульнага карыстання (аб'екты харчавання, гардэробы для работнікаў і інш.) мэтазгодна ўстаноўка ўстройстваў для абеззаражвання паветра.

Трэба забяспечыць незніжальны месячны запас сродкаў дэзынфекцыі і антысептычных сродкаў, СІА, пастаянна кантраляваць своечасовае папаўненне запасаў і выкананне нарматываў па забеспячэнні імі работнікаў. Не менш важны бяспечны пітны рэжым (аснашчэнне кулерамі з пітной вадой і аднаразовай пасудзінай або бутыляванай вадой у невялікай расфасоўцы).

Акрамя таго, штодзень перад пачаткам рабочай змены трэба арганізаваць "уваходны фільтр", каб не дапускаць на работу людзей з прыкметамі рэспіраторнай інфекцыі (кашаль, павышаная тэмпература цела і г.д.).

У цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя таксама нагадалі, што ў Мінскай вобласці ўведзены абавязковы масачны рэжым. Таму работнікі павінны быць забяспечаны на рабочых месцах запасам масак (зыходзячы з працягласці рабочай змены і кратнасці замены масак не радзей за 1 раз у 2 гадзіны), пальчаткамі (пры неабходнасці - сродкамі дэзынфекцыі ў выглядзе раствораў, сурвэтак для апрацоўкі рук).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі