Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 кастрычніка 2024, 17:39

Самымі папулярнымі ВНУ ў выпускнікоў дзіцячага тэхнапарка сталі БДУІР, БДУ і БНТУ

Фота з архіва
Фота з архіва
22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў у час пасяджэння наглядальнага савета Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка, праведзенага ва ўстанове і прысвечанага вынікам прыёмнай кампаніі бягучага года, расказаў, якія ВНУ сталі самымі папулярнымі ў выпускнікоў тэхнапарка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У 2023/2024 навучальным годзе вучобу ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку прайшлі 378 адзінаццацікласнікаў, з іх 344 чалавекі паступілі ў ВНУ і каледжы Беларусі, 9 чалавек працаўладкаваліся. "Важным паказчыкам з'яўляецца колькасць тых, хто паступіў па профілі, які яны выбралі для навучання ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку. Такіх 275 чалавек, або 80 працэнтаў ад агульнай колькасці паступіўшых. Трэба адзначыць, што ў мінулым годзе гэты паказчык быў роўны 74 працэнтам. Выпускнікі тэхнапарка паступілі ў 32 ВНУ краіны, найбольш папулярнымі сталі БДУІР (паступіла 94 чалавекі), БДУ (69 чалавек), БНТУ (53 чалавекі)", - праінфармаваў Сяргей Пішчоў.

Выпускнікі Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка, якія дасягнулі высокіх рэзультатаў у навучанні і пацвердзілі іх рэкамендацыяй наглядальнага савета, маюць магчымасць паступаць у ВНУ краіны без уступных іспытаў на шэраг запатрабаваных спецыяльнасцей. Міністэрствам адукацыі ў лютым гэты пералік быў пашыраны больш як на 140 спецыяльнасцей. Усяго ў бягучым годзе наглядальным саветам Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка было выдадзена 130 рэкамендацый да залічэння ў ВНУ (практычна кожнаму трэцяму выпускніку), у тым ліку 110 рэкамендацый да залічэння ў сталічныя ўніверсітэты.

"Па выніках мінулай уступнай кампаніі рэкамендацыяй наглядальнага савета скарысталіся 99 выпускнікоў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. Павелічэнне колькасці абітурыентаў гэтай катэгорыі ў ВНУ і каледжы краіны патрабуе стварэння для іх індывідуальных адукацыйных траекторый, якія павінны забяспечыць выкарыстанне ў поўным аб'ёме іх патэнцыялу на аснове вынікаў, дасягнутых у час вучобы. Важна забяспечыць заключэнне з імі дагавораў аб мэтавай падрыхтоўцы. Гэту работу трэба праводзіць яшчэ ў час іх навучання ў тэхнапарку. Трэба забяспечыць таксама накіраванне на экскурсіі і вытворчыя практыкі на прадпрыемствы, актыўнае прыцягненне выпускнікоў тэхнапарка да выканання навуковых даследаванняў у ВНУ, да ўдзелу ў канферэнцыях. Акрамя таго, неабходна ўзмацніць работу па прыцягненні новых паспяховых тэхналагічных кампаній у мэтах суправаджэння вучняў у рамках развіцця індывідуальнай адукацыйнай і прафесійнай траекторыі, ажыццяўляць індывідуальную падтрымку матываваных навучэнцаў у асваенні кампетэнцый, запатрабаваных канкрэтнай вытворчасцю. З улікам пула арганізацый, з якімі супрацоўнічае Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк, рэалізаваць пастаўленыя задачы неабходна аператыўна і на самым высокім узроўні", - адзначыў прадстаўнік Міністэрства адукацыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі