17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначаны пераможцы рэспубліканскай спартакіяды "Здароўе" работнікаў галіны Міністэрства інфармацыі, паведамляе БЕЛТА.

Спартакіяда на працягу двух дзён праходзіла ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі "Стайкі". Удзельнікі спаборнічалі ў валейболе, міні-футболе, настольным тэнісе, лёгкаатлетычным кросе, гіравым спорце, перацягванні каната. Адбылася сямейная эстафета "Вясёлыя старты". Для кіраўнікоў каманд традыцыйным стала першынство па дартсе і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.

У гэтым годзе ўдзельнікамі спартыўнага спаборніцтва сталі 20 каманд і больш за 500 чалавек. Яны прадстаўлялі рэспубліканскія і рэгіянальныя сродкі масавай інфармацыі з усіх куткоў краіны.

У выніку пераможцам спаборніцтваў стала каманда СТАА "Космас ТБ", на другім месцы размясцілася каманда Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, на трэцім - каманда Выдавецкага дома "Беларусь сегодня".
У БЕЛТА пяць прызавых месцаў у розных відах спорту і 9-е агульнакаманднае месца.


Спартакіяда на працягу двух дзён праходзіла ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі "Стайкі". Удзельнікі спаборнічалі ў валейболе, міні-футболе, настольным тэнісе, лёгкаатлетычным кросе, гіравым спорце, перацягванні каната. Адбылася сямейная эстафета "Вясёлыя старты". Для кіраўнікоў каманд традыцыйным стала першынство па дартсе і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.



Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў прайшла сёння. Спартакіяда "Здароўе" праводзіцца сярод падведамных арганізацый Міністэрства інфармацыі, друкаваных і электронных СМІ.-0-
Фота Яна Гарбанюка
