Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 ліпеня 2024, 11:44

Самы высокі конкурс у ліцэі БДУ склаўся на эканамічным профілі

Фота з архіва
Фота з архіва
10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Самы высокі конкурс у Ліцэі імя Ф.Э. Дзяржынскага БДУ - больш за 13 чалавек на месца - склаўся на эканамічным профілі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белдзяржуніверсітэта.

Агульны конкурс у ліцэі склаў 7,6 чалавека на месца, усяго ў гэтым годзе было пададзена 1996 заяў. "Абітурыенты маглі ўдзельнічаць у конкурсе на два профілі пры ўмове, што адзін з уступных іспытаў будзе агульным. Самы высокі конкурс быў на эканамічным профілі. На 15 месцаў пададзена 199 заяў, што склала 13,3 чалавека на месца. Найбольшая колькасць дакументаў прынята на грамадазнаўчы профіль - 268. Конкурс тут складае 12,2 чалавека на месца. У матэматычны клас зарэгістраваліся 234 абітурыенты (конкурс - 10,6 чалавека на месца), біялагічны - 224 (конкурс - 5,1), фізічны - 204 (конкурс - 9,3), хімічны - 184 (конкурс - 8,4), філалагічны - 164 (конкурс - 7,5), інфарматыка-матэматычны - 174 (конкурс - 7,9), гісторыка-грамадазнаўчы 163 (конкурс - 7,4), інфарматыка-фізічны - 80 (конкурс - 3,6), гуманітарны - 75 (конкурс - 3,4), геаграфічны - 27 (конкурс - 3,9)", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Залічэнне ў 10-я класы ажыццяўлялася па выніках двух пісьмовых уступных іспытаў. Пры паступленні на грамадазнаўчы профіль у гэтым годзе неабходна было набраць 103 балы са 110 магчымых, на філалагічны - 96,75, гісторыка-грамадазнаўчы - 95,5, інфарматыка-матэматычны - 93,5, эканамічны - 93,5, фізічны - 91, матэматычны - 84,5, гуманітарны - 81,25, хімічны - 76,7, біялагічны - 69,65, геаграфічны - 68,5, інфарматыка-фізічны - 66.

Без уступных іспытаў былі залічаны 13 пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах і тры ўладальнікі рэкамендацыі наглядальнага савета Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. Усяго ў гэтым годзе ў Ліцэй імя Ф.Э. Дзяржынскага БДУ ў 10-я класы прынята 264 навучэнцы і сфарміравана 12 класаў па 22 чалавекі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі