ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 кастрычніка 2021, 12:39

Саміт ЕАЭС пройдзе 14 кастрычніка ў анлайн-фармаце

Ія Малкіна. Фота з facebook-акаўнту
Ія Малкіна. Фота з facebook-акаўнту

13 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета пройдзе 14 кастрычніка ў анлайн-фармаце. Аб гэтым паведаміла сёння на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"14 кастрычніка адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, яно пройдзе ў анлайн-фармаце з удзелам кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС, прэзідэнтаў дзяржаў - наглядальнікаў пры ЕАЭС - Кубы і Узбекістана, старшыні Калегіі ЕЭК Міхаіла Мясніковіча", - сказала Ія Малкіна.

Паводле яе слоў, у парадку дня пасяджэння - 10 пытанняў. "Кіраўнікам дзяржаў ЕАЭС будзе даложана аб ходзе выканання даручэнняў у частцы падыходаў да цэна- і тарыфаўтварэння на агульным рынку газу саюза і ўстанаўлення тарыфу на транспарціроўку газу з трэціх краін для ўнутранага спажывання, - праінфармавала прадстаўнік ЕЭК. - У парадку дня - пытанне аб пераходзе да другога этапу фарміравання агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў ЕАЭС. Нагадаю, што агульныя рынкі энергарэсурсаў ЕАЭС павінны пачаць працаваць да 1 студзеня 2025 года".

Таксама члены Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета разгледзяць пытанні глабальнага кліматычнага парадку дня ЕАЭС. Плануецца абмеркаваць змяненні ў пералік значных тавараў, адносна якіх рашэнне аб змяненні стаўкі ўвазной мытнай пошліны прымаецца Саветам ЕЭК.

"Плануецца разгледзець шэраг кадравых пытанняў", - дадала Ія Малкіна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі