Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 лютага 2024, 17:10

Самедзадэ: выбары ў Беларусі прайшлі арганізавана і на альтэрнатыўнай аснове

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбары ў Беларусі прайшлі арганізавана і на альтэрнатыўнай аснове. Аб гэтым заявіў кіраўнік рабочай групы азербайджана-беларускіх міжпарламенцкіх сувязей Мілі Меджліса Азербайджанскай Рэспублікі, старшыня Саюза эканамістаў Азербайджана, акадэмік НАН Азербайджана Зіяд Самедзадэ ў каментарыі азербайджанскай газеце "Новое время", паведамляе БЕЛТА.

25 лютага ў Беларусі ўпершыню праводзіўся адзіны дзень галасавання. Выбіралі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, а таксама праведзены выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. "Наколькі я ведаю, яўка выбаршчыкаў перавысіла 70 працэнтаў, былі выбраны 110 дэпутатаў ніжняй палаты парламента Беларусі. Выбары прайшлі вельмі арганізавана, на альтэрнатыўнай аснове, з ліку больш як 250 зарэгістраваных кандыдатаў, у поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам, - сказаў Зіяд Самедзадэ. - За выбарамі назіралі амаль 300 міжнародных наглядальнікаў, уключаючы 9 чалавек ад Азербайджана - прадстаўнікоў Мілі Меджліса, Цэнтральнай выбарчай камісіі і Міністэрства замежных спраў".

Ацэньваючы міжпарламенцкае супрацоўніцтва Азербайджана і Беларусі, кіраўнік рабочай групы адзначыў, што паміж краінамі склаліся традыцыі ўзаемнай падтрымкі ў міжнародных структурах. "Мы рэгулярна сустракаемся, абменьваемся візітамі і вопытам заканатворчасці. Ад імя рабочай групы азербайджана-беларускіх міжпарламенцкіх сувязей Мілі Меджліса Азербайджанскай Рэспублікі хачу павіншаваць калег з дружалюбнай Беларусі з важнай палітычнай падзеяй у жыцці краіны - паспяхова праведзенай электаральнай кампаніяй. Шчыра жадаю новаму складу дэпутацкага корпуса паспяховай работы і спадзяюся на далейшае канструктыўнае ўзаемадзеянне з парламентам Азербайджана", - рэзюмаваў парламентарый.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі